прыўла́шчыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыўла́шчу прыўла́шчым
2-я ас. прыўла́шчыш прыўла́шчыце
3-я ас. прыўла́шчыць прыўла́шчаць
Прошлы час
м. прыўла́шчыў прыўла́шчылі
ж. прыўла́шчыла
н. прыўла́шчыла
Загадны лад
2-я ас. прыўла́шчы прыўла́шчыце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыўла́шчыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

присво́ить сов.

1. (завладеть чужим) прысво́іць, прыўла́шчыць;

присво́ить нахо́дку прысво́іць (прыўла́шчыць) знахо́дку;

2. (присудить, наделить чем-л.) прысво́іць, нада́ць; (дать) даць;

присво́ить зва́ние прысво́іць (нада́ць) зва́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прысабе́чыць ’набыць ва ўласнасць; прысвоіць, прыўлашчыць чужое’ (Нас., Ласт.; Сл. Брэс.). Ад сабе́чыць ’набываць ва ўласнасць, прысвойваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыўлашча́ць, прыўла́шчыць, прыўла́шчваць ’прысвойваць’ (Нас., Байк. і Некр., Бяльк.). Працягвае ст.-бел. привлащати, прывлащати ’тс’, якое са ст.-польск. przywłaszczać, przywłaszczyć ’тс’, апошняе лічыцца калькай са ст.-чэш. přivlastniti (Булыка, Лекс. запазыч., 197; SFPS, 13, 24; інакш Банькоўскі, 2, 954). Іншыя ўсходнеславянскія формы таксама з польскай, параўн. рус. привласти́ть ’завалодаць, прысвоіць’, укр. привлаща́ти, привласти́ти ’прысвойваць, прысвоіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)