прыя́цельства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. прыя́цельства
Р. прыя́цельства
Д. прыя́цельству
В. прыя́цельства
Т. прыя́цельствам
М. прыя́цельстве

Іншыя варыянты: пры́яцельства.

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пры́яцельства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. пры́яцельства
Р. пры́яцельства
Д. пры́яцельству
В. пры́яцельства
Т. пры́яцельствам
М. пры́яцельстве

Іншыя варыянты: прыя́цельства.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыя́цельства ср., разг. прия́тельство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́яцельства, ‑а, н.

Таварыскія адносіны; сяброўства. Кожны з .. [настаўнікаў], у меру сваіх душэўных сіл, асаблівасцей характару, прыносіў даніну на алтар дружбы і прыяцельства, калі гаварыць высокім стылем. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прия́тельство сябро́ўства, -ва ср., пры́яцельства, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тавары́ства ’сукупнасць людзей аднаго рамяства або звання’ (Нас.), ’група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі’, ’блізкасць, заснаваная на такіх адносінах’, ’арганізацыя, у якую ўваходзяць раўнапраўныя ўдзельнікі’ (ТСБМ), ’асацыяцыя, суполка’ (Ласт., Некр. і Байк.), ’кампанія; людзі аднаго ўзросту’ (Сержп. Прымхі; узд., Жд. 1), тавары́ство ’аднагодкі, равеснікі’ (іўеў., чэрв., капыл., лях., пух., Сл. ПЗБ), ’дружбакі, сябры’ (ваўк., лях., пух., Сл. ПЗБ). Дапускаецца запазычанне з польск. towarzystwo з шырокім колам значэнняў, аднак, паводле Векслера (Гіст., 176), у выніку адзначанага ў XV-XVI стст. спрашчэння збегу зычных шляхам адпадзення пачатковага ш перад с: таварыш > таварыства, параўн. у Насовіча: тавары́шства (товари́шство) побач з тавары́ства (товари́ство) ’прыяцельства, сяброўства’, ’група людзей аднаго рамяства або звання’ (Нас.). Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыя́цель, пры́яцель ’блізка знаёмы чалавек, з якім устанавіліся добрыя, прыязныя адносіны’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Бяльк.; ваўк., ганц., Сл. ПЗБ; ТС, ЛА, 3), прыя́цяль, прые́цель, прыя́ціл ’тс’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 3), прыя́цельства ’таварыскія адносіны; сяброўства’ (Нас., Ласт., ТСБМ), ст.-бел. приятель, приатель, приетель ’тс’ (Сл. Скарыны). Укр. прия́тель, рус. прия́тель, польск. przyjaciel, в.-луж. přećel, н.-луж. pśijaśel, чэш. přítel, славац. priateľ, серб.-харв. при̏јатељ, славен. prijȃlelj, балг. прия́тел ’прыяцель’, макед. пријател ’тс’. Прасл. *prijatelь ’прыяцель, добразычлівец, сваяк, родны’, дэрыват ад *prijati (гл. прыяць) з суфіксам nomina agentis ‑telʼь (Слаўскі, SP, 1, 52; Махэк₂, 494). Праславянскае слова роднаснае ст.-в.-ням. fruidil, с.-в.-ням. vriedel ’любімы; жаніх, муж’, ням. Freund ’прыяцель’, ст.-ісл. friill ’каханы, палюбоўнік’. Гл. Траўтман, 231; Брукнер, 445; БЕР, 5, 749; Фасмер, 3, 369; Бязлай, 3, 121; Сной₂, 575; Банькоўскі, 2, 935; ЕСУМ, 4, 586 (прияти). Параўн. прэ́цель (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)