прышчэ́па
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
прышчэ́па |
прышчэ́пы |
| Р. |
прышчэ́пы |
прышчэ́п |
| Д. |
прышчэ́пе |
прышчэ́пам |
| В. |
прышчэ́пу |
прышчэ́пы |
| Т. |
прышчэ́пай прышчэ́паю |
прышчэ́памі |
| М. |
прышчэ́пе |
прышчэ́пах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прышчэ́па ж., сад., см. прышчэ́п
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прышчэ́па, ‑ы, ж.
Тое, што і прышчэп.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прышчэ́п, -а, мн. -ы, -аў, м. і прышчэ́па, -ы, мн. -ы, -чэ́п, ж.
Прышчэпленая расліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
подво́й м., сад. прышчэ́па, -пы ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прышчэ́п
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
прышчэ́п |
прышчэ́пы |
| Р. |
прышчэ́па |
прышчэ́паў |
| Д. |
прышчэ́пу |
прышчэ́пам |
| В. |
прышчэ́п |
прышчэ́пы |
| Т. |
прышчэ́пам |
прышчэ́памі |
| М. |
прышчэ́пе |
прышчэ́пах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Прышчэ́п, прышчэ́па, прышч́эпка ’расліна, якой перасаджаны орган іншай расліны; прышчэпленая расліна’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Варл.), прышчэ́пак, прышчэ́па ’чаранок, які прышчапляецца да расліны’ (Нік. Очерки; Гарэц., ТСБМ), прышчэ́пка ’дзеянне паводле дзеяслова прышчапі́ць 2; прышчэпачны прэпарат’. Рус. прище́п, прище́па, укр. прище́па ’тс’. Аддзеяслоўныя дэрываты ад прышчапіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фінціклю́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Разм.
1. Цацка, упрыгожанне. Пакой прыбраны па-панску, усялякіх там фінціклюшак на сталах ды этажэрачках. Машара.
2. звычайна мн. (фінціклю́шкі, ‑шак). Несур’ёзныя, пустыя ўчынкі, словы. Усё гэта далёкія ад сур’ёзнай справы фінціклюшкі.
3. Пустая, несур’ёзная жанчына, якая думае толькі пра ўборы і гульні. [Апанас:] — Яна [Вольга] мяне гэтымі днямі здумала вучыць — фінціклюшка. Пестрак. [Зыль:] А да мяне прыходзілі. [Гарнец:] Хто? [Зыль:] Прышчэпа. А з ім нейкая фінціклюшка. Казала — настаўніца. Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)