Пры́шчыць1 ’сушыць; пячы, грэць на гарачым; пражыць, смажыць; скварыць’, пры́шчаны ’высушаны’ (стаўб., З нар. сл.; навагр., Жыв. сл.; карэліц., зэльв., бярэз., лід., Сл. ПЗБ), пры́шчыцца ’пячыся, грэцца на вельмі гарачым; пражыцца’ (стаўб., З нар. сл.; ТСБМ), ’пакрывацца пупырышкамі (пра аладкі)’ (ст.-дар., Жыв. НС), пры́шчыцца ’пачынаць кіпець’ (Варл.). Укр. при́щити ’пячы’. Гл. пры́сак, прыску пры́скаць. Дзеяслоў утвораны ад асновы цяп. часу дзеяслова *pryskati. Беларуска-ўкраінская семантычная ізаглоса.

Пры́шчыць2 ’шчымець, свярбець, часацца; пячы (пры адчуванні запаленчага працэсу на скуры)’ (Сцяшк., Скарбы), прышчэ́ць ’пячы, балець’ (маст., Сл. ПЗБ), пры́шчыцца ’пакрывацца прышчамі’ (ТС). Да прышч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прышчэ́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. прышчы́ць прышча́ць
Прошлы час
м. прышчэ́ў прышчэ́лі
ж. прышчэ́ла
н. прышчэ́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час прышчучы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Прышчэ́ць ’моцна ірдзець’ (Шат.). Гл. пры́шчыць, пры́сак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Спрышчыцца, спры́шчытысʼ ‘памерці, скачанець’ (Клім.). Гарачава (Этимология–1985, 64) выводзіць з спры́шчыты ‘адмарозіць’ (Клім.); звычайна спры́шчыць ‘спячы’ (Сцяшк. Сл.), ‘спапяліць’ (ТС). Да прышчыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пышэ́ць1 ’раз’ядацца, таўсцець’ (Жыв. НС). Ітэратыў да пы́хаць у значэнні ’ўздымацца, надзімацца’ (гл.).

Пышэ́ць2 (пъшэ́ць) ’пашчыпваць (у роце)’ (ушац., Нар. лекс.). Ітэратыў да пы́хаць (гл.), у значэнні ’гарэць, палыхаць’, параўн. пыш ’прысак’ і пры́шчыць ’шчыпаць, балець (пра рану)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прышч1 ’гнайнічок на скуры’ (ТСБМ, Шпіл., Бес., Ласт., Сл. ПЗБ, ТС), пры́шча, пры́шчва́, прышча́й, прышча́йка, прышчэ́йка (Жыв. сл., Сл. ПЗБ), пры́шчаўка, пры́шчолка ’прышчык’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, ЛА, 3), пры́шчынка ’балячка’ (чэрв., Нар. лекс.), прэ́шч ’прышч’ (астрав., Сл. ПЗБ). Укр. прищ ’тс’, рус. прыщ, ст.-рус. прыщь, ц.-слав. прыштъ ’тс’, польск. pryszcz ’пухір’, в.-луж. pryskel ’мазоль, набой’, н.-луж. pšuskel ’тс’, чэш. pryskýř ’пухір’, славац. prýšť ’высыпка’, серб.-харв. при̑шт ’нарыў, скула’, славен. príšč ’пухір’, балг. прищ ’пухір’, приш ’прышч’, макед. пришт ’прышч, скула’. Вытворнае ад *pryskati (гл. пры́скаць) < *prysk‑jь > *pryščь (больш падрабязна гл. Мяркулава, Этимология–1970, 148 і наст.). Гл. таксама Праабражэнскі, 2, 140; Фасмер, 3, 392; Брукнер, 440; Шустар-Шэўц, 2, 1164; Банькоўскі, 2, 807; БЕР, 5, 525, 746; ЕСУМ, 4, 585. Непераканаўча ад *pluskati выводзіць Махэк₂ (489).

Прышч2 ’прыцярушанае мукой прэснае цеста, якое запякаецца ў прыску’ (тураў., Малч.). Укр. прищ ’гатунак пячэння’. Этымалагічна тое ж, што і прышч1, ад прыск, прысак, пры́шчыць (гл.). Паводле ЕСУМ (4, 585), украінскае слова запазычана з польск. pryszcz ’печыва з грэцкай мукі, якое гарачым мачаюць у растопленым масле’, што ад pryszczeć ’трашчаць, сычэць (на агні)’, што не выключае народнаэтымалагічнас асэнсаванне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)