пры́шчынак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пры́шчынак пры́шчынкі
Р. пры́шчынка пры́шчынкаў
Д. пры́шчынку пры́шчынкам
В. пры́шчынак пры́шчынкі
Т. пры́шчынкам пры́шчынкамі
М. пры́шчынку пры́шчынках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пры́шчынак, -нка м., обл. прыщ, пры́щик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыщ прышч, род. прышча́ м., прышчы́нак, -нка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́щик уменьш. пры́шчык, -ка м., прышчы́нак, -нка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пупы́рышек уменьш., разг. пухіро́к, -рка́ м.; пры́шчынак, -нка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пупы́рь прост.

1. пры́шчынак, -нка м.;

2. перен. (малыш) пузы́р, -ра́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ліша́й1 ’хвароба скуры’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., ТС, Сл. ПЗБ), ’лішайнік’ (ТСБМ, ТС). Укр. лиша́й ’хвароба скуры’, рус. лиша́й ’лішай’, цвяр., пск. ’гнойны струп на галаве’, польск. liszaj, liszal ’хвароба скуры’, liszajec, liszaje ’лішайнік’; н.-луж. lišaj, lišajca, lišawka, lišawica, в.-луж. lišej, lišawa, чэш. lišej, lišaj, ганацк. leší ’хвароба скуры’, славац. lišaj, lišäj ’тс’, ’мёртвая галава (насякомае)’; славен. lišȃj, серб.-харв. ли̏шај, lȉšalj, макед. лишај, балг. ли́шай, ли́шей ’лішайнік’, ’лішай’. Прасл. lišajь ’хвароба скуры, скурная высыпка, прышчынак’ > ’лішайнік’ (Слаўскі, 4, 489–490; у Скока (2, 308): ’лішайнік’ > ’скурная хвароба’, што здаецца менш верагодным) утворана ад прасл. lix‑ъ (гл. лі́ха) і суф. ‑ějь (Фасмер, 2, 506; БЕР, 2, 444–445). Махэк₂ (336) генетычна супастаўляе разглядаемую лексему са ст.-грэч. λειχήν ’лішай’ (< λείχω ’ліжу’), у якой, аднак, цяжка растлумачыць пераход < gh̯, і знаходзіць аснову яе ў мар.-славац., ганацк. liša ’агонь, полымя’ (параўн. літ. liepsnà ’полымя’ < і.-е. *leip‑siā — хвароба пачыналася пачырваненнем скуры. Аднак ён не адмаўляе і паходжання лексемы ад прасл. lix‑ъ.

Ліша́й2 ’толькі’ (Федар. 1), рус. паўн. лиша, лишо, лише ’толькі, як толькі’ і семантычна блізкія рус. лишь, укр. лише, лиш ’толькі, усяго толькі’, ’як толькі’. Усх.-слав. Узыходзіць да формы параўнальнай ступені н. роду лише ад лихо < lixъ. Да ліха (гл.). Канчатковае ‑й з’яўляецца займеннікавай і прыслоўнай прасл. часціцай ‑i (‑jь), параўн. аналагічна серб.-харв. ondaj, tadaj, славен. tukaj, včeraj, польск. tutaj, dzisiaj, укр. тогдий, тудий, тутичкай (ESSJ SG, 1, 107, 314, 315).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)