пры́шчык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пры́шчык пры́шчыкі
Р. пры́шчыка пры́шчыкаў
Д. пры́шчыку пры́шчыкам
В. пры́шчык пры́шчыкі
Т. пры́шчыкам пры́шчыкамі
М. пры́шчыку пры́шчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пры́шчык м., уменьш. пры́щик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́шчык, ‑а, м.

Тое, што і прышч; невялікі прышч. Гэта была дзяўчына з прыпудранымі ружовымі прышчыкамі ля рота і пафарбаванымі валасамі. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прышч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Невялікі запалёны бугарок на скуры.

Твар у прышчах.

|| памянш. пры́шчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́щик уменьш. пры́шчык, -ка м., прышчы́нак, -нка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пупуро́к ’пупышка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Магчыма, з літ. pupuras ’тс’ (там жа); параўн., аднак, рус. дыял. пупу́рушка ’буланчык’, пупу́рушек, пу́прушекпрышчык’, што дапускае самастойнае фанетычнае развіццё памяншальнай формы ад пупыр (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прышч1 ’гнайнічок на скуры’ (ТСБМ, Шпіл., Бес., Ласт., Сл. ПЗБ, ТС), пры́шча, пры́шчва́, прышча́й, прышча́йка, прышчэ́йка (Жыв. сл., Сл. ПЗБ), пры́шчаўка, пры́шчолкапрышчык’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, ЛА, 3), пры́шчынка ’балячка’ (чэрв., Нар. лекс.), прэ́шч ’прышч’ (астрав., Сл. ПЗБ). Укр. прищ ’тс’, рус. прыщ, ст.-рус. прыщь, ц.-слав. прыштъ ’тс’, польск. pryszcz ’пухір’, в.-луж. pryskel ’мазоль, набой’, н.-луж. pšuskel ’тс’, чэш. pryskýř ’пухір’, славац. prýšť ’высыпка’, серб.-харв. при̑шт ’нарыў, скула’, славен. príšč ’пухір’, балг. прищ ’пухір’, приш ’прышч’, макед. пришт ’прышч, скула’. Вытворнае ад *pryskati (гл. пры́скаць) < *prysk‑jь > *pryščь (больш падрабязна гл. Мяркулава, Этимология–1970, 148 і наст.). Гл. таксама Праабражэнскі, 2, 140; Фасмер, 3, 392; Брукнер, 440; Шустар-Шэўц, 2, 1164; Банькоўскі, 2, 807; БЕР, 5, 525, 746; ЕСУМ, 4, 585. Непераканаўча ад *pluskati выводзіць Махэк₂ (489).

Прышч2 ’прыцярушанае мукой прэснае цеста, якое запякаецца ў прыску’ (тураў., Малч.). Укр. прищ ’гатунак пячэння’. Этымалагічна тое ж, што і прышч1, ад прыск, прысак, пры́шчыць (гл.). Паводле ЕСУМ (4, 585), украінскае слова запазычана з польск. pryszcz ’печыва з грэцкай мукі, якое гарачым мачаюць у растопленым масле’, што ад pryszczeć ’трашчаць, сычэць (на агні)’, што не выключае народнаэтымалагічнас асэнсаванне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)