прычаса́ць, -чашу́, -чэ́шаш, -чэ́ша; -чэ́шам, -чэ́шаце, -чэ́шуць; -чашы́; -часа́ны іэ́саны; зак., каго-што.

Прыгладзіць грэбенем (валасы), зрабіць прычоску каму-н.

П. валасы. П. дзіця.

|| незак. прычэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прычэ́сванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прычаса́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прычашу́ прычэ́шам
2-я ас. прычэ́шаш прычэ́шаце
3-я ас. прычэ́ша прычэ́шуць
Прошлы час
м. прычаса́ў прычаса́лі
ж. прычаса́ла
н. прычаса́ла
Загадны лад
2-я ас. прычашы́ прычашы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прычаса́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прычаса́ць I сов. причеса́ть; (волосы — ещё) зачеса́ть;

п. дзяўчы́нку — причеса́ть де́вочку

прычаса́ць II плотн. притеса́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прычаса́ць 1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., каго-што.

Расчасаць, прыгладзіць грэбенем (валасы). [Ніна] спехам памылася празрыстай свежай вадою, выцерла твар і рукі ручніком і хуценька прычасала скалмачаныя валасы. Мележ. // Зрабіць якую‑н. прычоску. [Казя] то сноўдалася па пакоях, рэдка калі дазваляючы маці або служанцы памыць і прычасаць яе, то цішком знікала з дому. Брыль.

прычаса́ць 2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.

Прыладзіць, падагнаць, абчэсваючы. Прычасаць бэлькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прычаса́ць экспр. ’прыйсці’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да часаць (гл.) у значэнні ’хутка ісці’. Параўн. рус. дыял. причеса́ть ’прыйсці, з’явіцца; прымчацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прычэ́сваць гл. прычасаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прычэ́сванне гл. прычасацца, прычасаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазачэ́сваць¹, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Зачасаць, прычасаць усё, многае.

П. валасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

притеса́ть сов., спец. прычаса́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прычэ́сваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прычасаць ​1.

прычэ́сваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прычасаць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)