прыці́н
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
		
	
		
			|  | адз. | 
	
	
		
			| Н. | прыці́н | 
		
			| Р. | прыці́ну | 
		
			| Д. | прыці́ну | 
		
			| В. | прыці́н | 
		
			| Т. | прыці́нам | 
		
			| М. | прыці́не | 
		
Крыніцы:
	
		piskunou2012.
 Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс) 
Прыці́н 1 ’сховішча; прыстанішча; прытулак’ (Нас., Стан.), ’прытон’ (Гарэц.). Укр. дыял. прити́н ’прыстанак, прытулак’, рус. дыял. прити́н, притю́н ’месца, дзе што-небудзь знаходзіцца, адбываецца’; ’месца для вартавога; вартаўнічы пост’; ’месца, дзе любяць збірацца’; прити́нное (притю́нное) место ’месца, дзе ахвотна збіраюцца, прыемнае месца’. Паводле Варбат (Морфонология, 80), прасл. *pritinъ ад *tęti (гл. прыціна́ць, цяць).
Прыці́н 2 ’папрок’ (Касп.), прыці́нкі ’рэзкія папрокі, шпількі’ (Нас.). Да прыціна́ць (гл.); параўн. рус. смал. при́цинки ’папрокі, прыдзіркі’, укр. притя́ти слово ’рэзка адказаць’, притя́ты язиќ(а) ’прымусіць каго-небудзь менш гаварыць’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Прыцінь 1, прыціня ’быстрыня (у рацэ)’ (Ласт.). Да прыць, прыткі (гл.).
Пры́цінь 2 ’зеніт’: у сам прыцінь сонца (Ласт.). Відаць, як і пры́цін ’кульмінацыя’ (Ласт.), да прыціна́ць (гл.), параўн. рус. прити́н ’мяжа руху, пункт стаяння’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Прыто́н ’месца, дом, дзе збіраюцца злачынныя, амаральныя, антыграмадзянскія элементы’ (ТСБМ), ’прытулак, свой кут’ (узд., Жд. 1). Укр., рус. прито́н ’месца, дом, дзе збіраюцца злачынныя, амаральныя, антыграмадзянскія элементы’, укр. прити́н ’сховішча, прыстанішча’. Паводле Фасмера (3, 367), рускае слова разам з тоня, затон (гл.) ад топить з першапачатковым значэннем ’гавань, прыстань’. Не выключана запазычанне з рускай мовы, параўн. народнае прыці́н ’прытулак, сховішча’ (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Пры́тны ’круты, стромкі, адхоністы’ (Варл., Сцяшк., Ласт., Мат. Гом.), ’хуткі, праворны’ (Нас., Бяльк.), ’упарты, непаслушны’ (Ласт.), сюды ж пры́тна ’хутка, жвава’ (Нас.), ’моцна, шчыльна; тэрмінова; старанна, уседліва; вельмі неабходна’ (Нас., Юрч., Сцяшк., Жд. 3, ЛА, 5), прытно́м ’непасрэдна, адзін за адным, запар’ (ТСБМ, Касп., Стан.; беласт., Бел.-польск. ізал.), ’вельмі часта’ (Янк. 1; ст.-дар., Жыв. НС), пры́тня ’строма, круча’, пры́цінь, пры́ціня ’тс’: у сам пры́цінь сонца (пра сонца ў зеніце) (Ласт.), прыці́н ’зеніт’ (Стан.). Відаць, утварэнне з ‑n‑ суфіксацыяй: *prytъnъ(jь) або *pritьnъ(jь), што да *prъtiti, гл. пры́ткі, пры́тыць. Магчымы ўплыў іншых асноў, параўн. рус. дыял. при́тмом ’раптоўна, хутка’, якое Люканен (Восточнослав., I, 119) узводзіць да прасл. *pritь‑mo ад *pri‑tęti (< *tęti ’рэзаць’, гл. цяць).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)