прыцэ́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыцэ́льны прыцэ́льная прыцэ́льнае прыцэ́льныя
Р. прыцэ́льнага прыцэ́льнай
прыцэ́льнае
прыцэ́льнага прыцэ́льных
Д. прыцэ́льнаму прыцэ́льнай прыцэ́льнаму прыцэ́льным
В. прыцэ́льны (неадуш.)
прыцэ́льнага (адуш.)
прыцэ́льную прыцэ́льнае прыцэ́льныя (неадуш.)
прыцэ́льных (адуш.)
Т. прыцэ́льным прыцэ́льнай
прыцэ́льнаю
прыцэ́льным прыцэ́льнымі
М. прыцэ́льным прыцэ́льнай прыцэ́льным прыцэ́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыцэ́льны в разн. знач. прице́льный;

~ныя прыстасава́нні — прице́льные приспособле́ния;

п. аго́ньвоен. прице́льный ого́нь;

п. хаму́цік — прице́льный хому́тик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыцэ́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да прыцэла (у 2 знач.), прызначаецца для прыцэльвання. Прыцэльная рамка. Прыцэльнае прыстасаванне.

2. Які робіцца, вядзецца з прыцэльваннем. Прыцэльная стральба. □ Па ўспышках варожых стрэлаў Людвік вызначыў месца кулямётнага гнязда і адкрыў прыцэльны агонь. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцэ́л, -а і -у, м.

1. -а, мн. -ы, -аў. Прыстасаванне на агнястрэльнай зброі для навядзення на цэль.

2. -у. Навядзенне на цэль, прыцэльванне.

Лінія прыцэлу.

Узяць (браць) на прыцэл каго-, што-н. — прыцэліцца ў каго-, што-н. (таксама перан.: звярнуць асаблівую ўвагу на каго-, што-н.).

|| прым. прыцэ́льны, -ая, -ае.

Прыцэльная стральба (па цэлі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

першапачатко́ва-прыцэ́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. першапачатко́ва-прыцэ́льны першапачатко́ва-прыцэ́льная першапачатко́ва-прыцэ́льнае першапачатко́ва-прыцэ́льныя
Р. першапачатко́ва-прыцэ́льнага першапачатко́ва-прыцэ́льнай
першапачатко́ва-прыцэ́льнае
першапачатко́ва-прыцэ́льнага першапачатко́ва-прыцэ́льных
Д. першапачатко́ва-прыцэ́льнаму першапачатко́ва-прыцэ́льнай першапачатко́ва-прыцэ́льнаму першапачатко́ва-прыцэ́льным
В. першапачатко́ва-прыцэ́льны (неадуш.)
першапачатко́ва-прыцэ́льнага (адуш.)
першапачатко́ва-прыцэ́льную першапачатко́ва-прыцэ́льнае першапачатко́ва-прыцэ́льныя (неадуш.)
першапачатко́ва-прыцэ́льных (адуш.)
Т. першапачатко́ва-прыцэ́льным першапачатко́ва-прыцэ́льнай
першапачатко́ва-прыцэ́льнаю
першапачатко́ва-прыцэ́льным першапачатко́ва-прыцэ́льнымі
М. першапачатко́ва-прыцэ́льным першапачатко́ва-прыцэ́льнай першапачатко́ва-прыцэ́льным першапачатко́ва-прыцэ́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прице́льный прыцэ́льны;

прице́льные приспособле́ния прыцэ́льныя прыстасава́нні (прыла́ды).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хаму́цік м.

1. уменьш. хому́тик, хомуто́к;

2. тех. хому́тик, зажи́м;

прыцэ́льны х. — прице́льный хому́тик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хаму́цік, ‑а, м.

1. Памянш. да хамут (у 1 знач.).

2. Спец. Злучальная дэталь кальцавой формы.

3. Спец. Заціскачка ў металарэзным станку, якая перадае вырабу вярчэнне ад патрона.

•••

Прыцэльны хамуцік — папярочная планка на рамцы вінтовачнага прыцэла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аго́нь, агню, м.

1. Распаленыя газы, якія вылучаюцца пры гарэнні і ярка свецяцца; полымя. Уся станцыя гарэла, і дождж, хоць і быў моцны, аднак не меў сілы заліць гэтае мора агню. Шамякін. Агонь весела пабег ад снапа да снапа, салома затрашчала. Якімовіч.

2. Падпаленая куча дроў, галля, ламачча і пад.; вогнішча. Назбіраўшы яшчэ сушняку, Міколка з дзедам расклалі невялікі агонь. Лынькоў.

3. Святло ад асвятляльных прыстасаванняў; светлавая кропка. У куткавым пакоі ў Няслаўскіх гарэў агонь, хоць на вуліцы яшчэ добра відно было. Мурашка. У хаце гарбатага краўца Лапінкі снедалі пры агні. Брыль. // перан. Бляск у вачах ад узбуджэння, страсці. Цёмныя вочы Дакутовіча свяціліся такім агнём, што Жэня зразумеў: яго сябра ведае нейкую надзвычайную таямніцу. Шчарбатаў.

4. перан. Палымянасць, жвавасць, душэўны ўздым. Яе, крылатую, цаню, Яна вялікай славы варта, Крыніца творчага агню — Загартаваная ўпартасць. Хведаровіч. Твар.. [Себастыяна] быў халодны. Цеплыня і агонь гарэлі ў ім у глыбіні. Чорны. Навошта кветкі? У сэрцы Без іх агню хапае. Калачынскі. // Пра быстрага і бойкага чалавека. — Слаўная ў Булыгі наймічка, да чаго ж спрытная і ваяўнічая! Агонь! Такой, браце, пальца ў рот не кладзі... — скашу адзін з парабкаў. Бажко. Сумеўся Богут з неспадзевы, Пагладзіў вус, пачухаў скронь — Ого, якія яе [Марыны] спевы! Ох, не кабеціна — агонь! Колас. Як што робіць — агонь, а як што зробіць — у агонь. Прымаўка.

5. Ружэйная, артылерыйская стрэльба. Адкрыць агонь. Весці агонь. Прыцэльны, беспрыцэльны агонь. □ Нашай групе трэба было адцягнуць на сябе агонь праціўніка, пакуль асноўныя часці.. наблізяцца з супрацьлеглага боку і пойдуць па штурм. Карпюк. // Ваенная каманда. — Агонь па ворагу! — камандую я, яшчэ зусім не ведаючы, якое выбраць рашэнне. Якімовіч.

•••

Адамаў агонь — павышэнне тэмпературы ў час хваробы.

Антонаў агонь — заражэнне крыві, гангрэна.

Беглы агонь — часты артылерыйскі агонь, які вядзецца самастойна кожнай гарматай.

Бенгальскі агонь — яркае белае ці каляровае полымя, якое ўтвараецца пры гарэнні спецыяльнага саставу (з берталетавай солі, серы і інш.), а таксама сам феерверачны агонь.

Блукаючыя агні — блакітныя языкі полымя, што паяўляюцца ноччу на балоце ў выніку згарання газу метану, які вылучаецца пры гніенні.

Вечны агонь — агонь, які пастаянна гарыць каля помнікаў, магіл загінуўшых герояў як сімвал бяссмерця іх славы.

Кінжальны агонь — агонь гармат, кулямётаў, які адкрываецца раптоўна на блізкай адлегласці.

Лінія агню — рубеж на пярэднім краі, з якога вядзецца стральба па праціўніку.

Праметэеў агонь — нязгаснае ўнутранае імкненне да дасягнення высокіх мэт, да шчасця ўсіх людзей.

Сустрэчны агонь — агонь, які вядзецца ў адказ на агонь праціўніка.

Шквальны агонь — інтэнсіўны, масіраваны агонь.

Агнём і мячом — з бязлітаснай жорсткасцю.

Агонь яго ведае — невядома.

Баяцца як агню гл. баяцца.

Гарэць (сінім) агнём гл. гарэць.

(Днём) з агнём не знойдзеш гл. знайсці.

Жартаваць (гуляць) з агнём гл. жартаваць.

Жыць як агонь з вадою гл. жыць.

З агню ды ў полымя — з адной непрыемнасці ў другую, яшчэ большую.

(Круціцца) як скурат на агні гл. скурат.

Падліць масла ў агонь гл. падліць.

Пайсці агнём гл. пайсці.

Паміж двух агнёў — пра становішча, калі небяспека пагражае з двух бакоў.

Прайсці (праз) агонь, ваду і медныя трубы гл. прайсці.

Пусціць з агнём гл. пусціць.

У агонь і ваду (кінуцца, пайсці) — пра гатоўнасць ахвяраваць сабой дзеля каго‑, чаго‑н.

Як агню ўхапіўшы — вельмі хутка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)