прыхі́льны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
прыхі́льны |
прыхі́льная |
прыхі́льнае |
прыхі́льныя |
| Р. |
прыхі́льнага |
прыхі́льнай прыхі́льнае |
прыхі́льнага |
прыхі́льных |
| Д. |
прыхі́льнаму |
прыхі́льнай |
прыхі́льнаму |
прыхі́льным |
| В. |
прыхі́льны (неадуш.) прыхі́льнага (адуш.) |
прыхі́льную |
прыхі́льнае |
прыхі́льныя (неадуш.) прыхі́льных (адуш.) |
| Т. |
прыхі́льным |
прыхі́льнай прыхі́льнаю |
прыхі́льным |
прыхі́льнымі |
| М. |
прыхі́льным |
прыхі́льнай |
прыхі́льным |
прыхі́льных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прыхі́льны, -ая, -ае.
1. Які мае схільнасць да чаго-н.
П. да працы.
2. Які выказвае сімпатыі да каго-, чаго-н., спачувае каму-н.; які выяўляе адабрэнне, спагаду.
П. слухач. П. позірк.
3. Які выказвае адабрэнне, станоўчы.
П. водзыў.
|| наз. прыхі́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыхі́льны
1. (преданный кому-, чему-л., склонный к чему-л.) приве́рженный;
2. (испытывающий привязанность) привя́занный;
3. (проявляющий расположение, сочувствие, доброжелательность, приязнь) располо́женный, сочу́вственный, доброжела́тельный, благожела́тельный, прия́зненный; благоскло́нный;
4. (выказывающий одобрение) одобри́тельный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыхі́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае схільнасць да чаго‑н. Свае ўласцівасці ўсе людзі маюць. Адны — рыбалку паважаюць.. Другія — ў даміно казла ганяюць. А трэцім — падабаецца спяваць. Трапляюцца й прыхільныя да пляшкі... Корбан.
2. Які выказвае сімпатыі, спагаду да каго‑, чаго‑н., спачувае каму‑н.; добразычлівы. Яму яшчэ не даводзілася мець такіх прыхільных і шчыра зацікаўленых слухачоў. Машара. // Які выяўляе адабрэнне, спагаду, спачуванне. [Вера Андрэеўна] прашапацела каля Рыгора шаўковым халатам, кінула на госця прыхільны позірк. Арабей. — Блудны сын, блудны сын! — [бацькавы рукі] сціснулі Стасеву постаць у прыхільным моцным абдымку. Мікуліч.
3. Які выказвае адабрэнне; станоўчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыхі́льны ’схільны да чаго-небудзь; добразычлівы; спагадлівы’ (Байк. і Некр., Ласт., ТСБМ; астрав., Сл. ПЗБ), ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (воран., ЛА, 3). Укр. прихи́льний ’тс’. З польск. przychylny ’тс’, або самастойнае ўтварэнне ад прыхілі́ць < хілі́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зычлі́вы, -ая, -ае.
Які жадае дабра другому; прыхільны, спагадны.
Зычлівыя людзі.
|| наз. зычлі́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
благорасполо́женный прыхі́льны, прыя́зны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
благоскло́нный прыхі́льны; добразычлі́вы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
приве́рженный прыхі́льны; адда́ны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
доброжела́тельный добразычлі́вы; прыхі́льны; спрыя́льны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)