прыхлусі́ць, -ушу́, -у́сіш, -у́сіць; -у́шаны; зак., што і без дап. (разм.).

Крыху схлусіць, расказваючы пра што-н.; прылгаць.

|| незак. прыхлу́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыхлусі́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыхлушу́ прыхлу́сім
2-я ас. прыхлу́сіш прыхлу́сіце
3-я ас. прыхлу́сіць прыхлу́сяць
Прошлы час
м. прыхлусі́ў прыхлусі́лі
ж. прыхлусі́ла
н. прыхлусі́ла
Загадны лад
2-я ас. прыхлусі́ прыхлусі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прыхлусі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыхлусі́ць сов., разг. привра́ть, прилга́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыхлусі́ць, ‑хлушу, ‑хлусіш, ‑хлусіць; зак., што і без дап.

Разм. Апавядаючы пра што‑н., дадаць хлусні, выдумкі; прылгаць. Пра акунёў .. [Васіль], вядома, крыху прыхлусіў — не такія ўжо яны там і вялікія. Якімовіч. Адны ўмеюць складна расказаць пра перажытае, ёсць здатныя прыхлусіць, ды так, што самі вераць у тое, чаго ніколі не было. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхлу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыхлусіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

привра́ть сов., разг. прыхлусі́ць, прымані́ць, прылга́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прилга́ть и прилгну́ть сов., разг. прылга́ць; прыхлусі́ць, прымані́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напрыду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Прыдумаць, вынайсці многа чаго‑н. Напрыдумваць загадак.

2. Разм. Прыдумаць у дадатак да сказанага многа чаго‑н. лішняга, не адпаведнага рэчаіснасць прыхлусіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

присочини́ть сов.

1. (сочинить вдобавок к чему-л.) прысачыні́ць;

2. (выдумать, приврать) вы́думаць, прымані́ць, прылга́ць, прыхлусі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што.

1. і чаго. Далучыць, дадаць што‑н. да чаго‑н.; павялічыць колькасць чаго‑н. — Бяда ўся ў зямельным голадзе. А хутары зямлі не прыбавяць. Галавач. // Павялічыць, зрабіць большым (памер, колькасць, хуткасць і пад.). Танкі прыбавілі хуткасць і паспелі пераскочыць мост раней за «праціўніка». Хомчанка. Якаў больш не сцерпеў размовы з Цітком, прыбавіў кроку і пакінуў яго ззаду. Лобан.

2. і без дап. Сказаць што‑н. у дадатак да ўжо сказанага; дадаць. А другі голас прыбавіў: — Усё ўбівае ў галовы, што не гэтак, кажа, жыць трэба, як мы жывем.. Чорны.

3. і без дап. Разм. Перабольшыць, прыхлусіць. — Чаму не скажуць? ото дзіва! Той самы «Тэш», каб падлізацца, Яшчэ прыбавіць і размажа! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)