прыты́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прыты́к прыты́кі
Р. прыты́ку прыты́каў
Д. прыты́ку прыты́кам
В. прыты́к прыты́кі
Т. прыты́кам прыты́камі
М. прыты́ку прыты́ках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Прыты́к ’месца сточвання ніткі ў працэсе прадзення’ (талач., Шатал.). Да прытыка́ць < тыкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

приты́к плотн., стол. прыты́к, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыты́ка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прыты́ка прыты́кі
Р. прыты́кі прыты́к
Д. прыты́цы прыты́кам
В. прыты́ку прыты́кі
Т. прыты́кай
прыты́каю
прыты́камі
М. прыты́цы прыты́ках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыты́ка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Абл. Выструганая жэрдка, якая ўтыкаецца ў дно вадаёма для замацавання на ёй сеткі, нерата і пад. «Няўжо і цяпер хто ловіць рыбу?» — падумаў Крамнёў і крануў вяслом адну з прытык. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ты́чка ‘вяха, вешка, уваткнуты ў зямлю шост, якімі пазначаюць дарогу, межы зямельных участкаў, мель, фарватар’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Байк. і Некр., Бяльк., Сцяшк., Растарг., ТС, Мал.; лід., пін., Сл. ПЗБ), ‘знак забароны хадзіць ці пасвіць жывёлу’ (Жд. 2; Нік., Оч.; ашм., Стан.), ‘упіканне’ (Нас.); ‘кіёк’ (Сцяшк.): ja z taboju ŭ tyczki hraŭ? (у адказ таму, хто звяртаецца на «ты»; Федар. 4), ‘высокі чалавек’ (Ян.); ‘завостраная палка, якой праводзяць баразёнку, як саджаюць гуркі’ (Бяльк., Булг., Мал., Гарэц., Федар. 6), ‘жэрдка для выцягвання вядром вады з калодзежа’ (Тарн.; іван., ЖНС; івац., Жыв. сл., Зайка Кос.), ‘вага ў студні з жураўлём’ (кам., ДАБМ, камент., 809), ‘прытык(а), шост і шнур з крукам для замацавання ля дна рыбалоўных снасцей’ (Крыв., Шат.), ‘вітка, якой перавіваюць калкі плота’ (стол., ЛА, 4), ‘ручка цэпа’ (малар., Выг.), ‘дзяржанне ў качарзе’, ‘вілачнік’, ‘дзяржанне ў памяле’ (ваўкав., ЛА, 4); ‘жэрдка, падвешаная ўверсе перад печчу’ (кам., ЛА, 4), ‘шост для падпірання павойных раслін’ (ТСБМ, Нас., Шат., Ян.), ст.-бел. тычка ‘вяха, знак мяжы ці забароны’ (1541 г., ГСБМ). Параўн. укр. ти́чка ‘вяха’, ‘апора для павойных раслін’, ‘жордачка’, ‘від гульні’, рус. тычок ‘патарчака’, польск. tyczka ‘кій, шост, вешка, утыканая ў зямлю’, ‘від гульні’, чэш. tyčka ‘кій, шост’. Відаць, рэгіянальнае славянскае ўтварэнне пры дапамозе суфікса ‑k‑a ад *tyčь > тыч альбо мясцовае ад ст.-бел. тыка (гл.) і суф. ‑ьк‑а. Да ты́каць (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)