прытулі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прытулю́ прыту́лім
2-я ас. прыту́ліш прыту́ліце
3-я ас. прыту́ліць прыту́ляць
Прошлы час
м. прытулі́ў прытулі́лі
ж. прытулі́ла
н. прытулі́ла
Загадны лад
2-я ас. прытулі́ прытулі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прытулі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прытулі́ць, -улю́, -у́ліш, -у́ліць; -у́лены; зак.

1. каго-што. Шчыльна або з пяшчотай прыціснуць, прыхіліць да сябе.

П. трубку да вуха.

П. дзіця да грудзей.

2. каго (што). Даць прытулак (у 1 знач.), узяць пад сваю апеку.

П. сірот.

|| незак. прыту́льваць, -аю, -аеш, -ае і прытуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прытулі́ць сов.

1. (да каго, чаго) прижа́ть (к кому, чему); прислони́ть (к чему);

п. дзіця́ да грудзе́й — прижа́ть ребёнка к груди́;

п. галаву́ да паду́шкі — прислони́ть го́лову к поду́шке;

2. перен. приюти́ть, приласка́ть, пригре́ть;

3. (спрятать, защитить) укры́ть;

стары́ лес ~лі́ў партыза́н — ста́рый лес укры́л партиза́н;

няма́ дзе галаву́ п. — не́где (не́куда) го́лову приклони́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прытулі́ць, ‑тулю, ‑туліш, ‑туліць; зак., каго-што.

1. Прыгарнуць, прыхіліць да сябе з ласкай, пяшчотай. Маёр пасадзіў большых дзяцей насупраць жанчын, а маленькую дзяўчынку прытуліў да грудзей, няўмела гушкаючы на руках. Даніленка. Грушка развітаўся з Тамараю на вакзале, прытуліў яе апошні раз. Яна сказала: — Пішы... Пестрак. Стэпа сцішылася, прытуліла пісьмо да грудзей. Гартны. // Шчыльна прыціснуць, прыперці да каго‑, чаго‑н. Зазваніў тэлефон. Кавалёў зняў трубку і прытуліў яе да вуха. Чарнышэвіч. Прытуліўшы галаву да самае шыбіны, Галіна голасна, каб яе пачулі, запытала: — Ці сходу не было ў вас? Галавач.

2. Даць прыстанішча, прытулак. Павел Іванавіч пойдзе па хатах, самымі ласкавымі словамі будзе ўпрошваць гаспадынь прытуліць будаўнікоў. Кулакоўскі. Старажытны Томск прытуліў нас, бежанцаў вайны з Беларусі. Рамановіч. // перан. Узяць каго‑н. пад сваю апеку; прыгрэць. Сваіх дзяцей у Зосі не было, яна прытуліла дзесяцігадовага пляменніка Алёшу. Хадкевіч. Артылерысты прытулілі .. [Лёньку Лазарчыка] як сірату-бежанца. Грамовіч.

•••

Прытуліць галаву — знайсці прыстанішча дзе‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

притули́ть сов., прост. прытулі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыту́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прытуліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да прытуліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыту́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прытуліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приюти́ть сов. даць прыту́лак, прытулі́ць, мног. папрыту́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папрыту́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Прытуліць да сябе ўсё, многае або ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)