прыступа́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыступа́ю прыступа́ем
2-я ас. прыступа́еш прыступа́еце
3-я ас. прыступа́е прыступа́юць
Прошлы час
м. прыступа́ў прыступа́лі
ж. прыступа́ла
н. прыступа́ла
Загадны лад
2-я ас. прыступа́й прыступа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыступа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыступа́ць несов.

1. (да чаго) приступа́ть; (к чему); начина́ть (что);

2. (шагнув, приближаться) приступа́ть;

1, 2 см. прыступі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыступа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыступіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыступі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; зак., што.

1. Прыціснуць, прытрымаць, наступіўшы на што-н.

П. ботам акурак.

2. да каго-чаго. Падысці, падступіць.

Праціўнік прыступіў да крэпасці.

3. да чаго. Пачаць, узяцца за што-н.

П. да будаўніцтва.

П. да сваіх абавязкаў.

|| незак. прыступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пры́ступ, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приступа́ть несов.

1. (близко подходить) уст. прыступа́ць; (подступать) падступа́ць; прыступа́цца; падступа́цца;

2. (настойчиво обращаться) уст. прыступа́ць;

3. (приниматься за что-л.) бра́цца (за што), распачына́ць (што);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таргава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; незак.

1. Дагаворвацца аб цане, дабіваючыся ўступак пры заключэнні гандлёвых або іншых здзелак. Таргаваліся, таргаваліся, ды ніяк не могуць у цане сысціся: пан, бач, скупы быў ды надта даражыўся. Якімовіч. [Ян:] — Купілі [кабылку] выгадна, хоць і таргаваліся доўга. Чорны. Клім стаяў моўчкі, азіраючы дровы, гатовы ўжо згадзіцца на тое, каб заплаціць за іх васемнаццаць рублёў, і не хацеў сказаць гэтага селяніну, злаваўся на сябе, што не ўмеў таргавацца. Галавач.

2. перан. Спрачацца, не згаджаючыся з чым‑н., імкнучыся дабіцца чаго‑н., атрымаць што‑н. Пара прыступаць да працы, няма чаго таргавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бра́цца, бяру́ся, бярэ́шся, бярэ́цца; бяро́мся, бераце́ся, бяру́цца; бяры́ся; незак.

1. за каго-што. Хапацца рукамі за які-н. прадмет або за каго-н.

Б. за рукі.

2. за што. Пачынаць работу, якую-н. дзейнасць прыладай працы, зброяй.

Б. за граблі.

3. за што. Прыступаць да якой-н. справы, распачынаць дзейнасць.

Б. за вучобу.

4. за каго-што. Прымаць меры ўздзеяння ў адносінах да каго-, чаго-н. (разм.).

Б. за парушальнікаў працоўнай дысцыпліны.

Б. за дысцыпліну.

5. з інф. Прымаць на сябе абавязацельствы выканаць што-н.

Б. адрамантаваць жняярку.

6. Пачынацца, наставаць (пра з’явы прыроды).

Бярэцца на мароз.

7. Лавіцца на вуду, спінінг (пра рыбу).

Шчупак на хлеб не бярэцца.

8. Ліпнуць, прыставаць да каго-, чаго-н.

Гразь бярэцца за боты.

9. Расці, набірацца сілы (разм.).

Нядаўна палолі, а пустазелле зноў бярэцца.

Брацца за гуж (разм.) — пачынаць якую-н. сур’ёзную справу.

Брацца за розум (разм.) — рабіцца разважлівым, станавіцца на правільны шлях.

Брацца ў рожкі (разм.) — выяўляючы сваю самастойнасць, задзірацца, спрачацца.

|| зак. узя́цца, вазьму́ся, во́зьмешся, во́зьмецца; во́зьмемся, во́зьмецеся, во́зьмуцца; узя́ўся, узяла́ся, -ло́ся, -лі́ся; вазьмі́ся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́ступ, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыступаць — прыступіць.

2. Момант абвастрэння, узмацнення якой‑н. хваробы, хваравітая з’явы. Прыступ апендыцыту. Сардэчны прыступ. □ Пачнуцца прыступы радыкуліту, і ўжо зусім няможна будзе паехаць у камандзіроўку. Асіпенка. Праз тыдні тры ў Андрэя пачаліся прыступы малярыі. Дуброўскі. // Рэзкае, вострае праяўленне якога‑н. душэўнага стану, пачуцця. Прыступ гневу. Прыступ рэўнасці. □ Ніколі, ні ў гестапа, ні ў лагеры, ні перад аперацыяй, у .. [Зосі Савіч] не было такіх прыступаў страху, якія здараюцца часамі цяпер. Шамякін. — Мартыне! Родны!.. — усклікнуў Коўбец, і голас яго асекся, перахоплены прыступам рыдання. М. Ткачоў.

3. Атака, штурм. Ісці на прыступ. □ Толькі ўбачыўшы купкі сваіх таварышаў, якія .. рашучым прыступам бралі «варожую крэпасць» — высокі сумёт, хлапчук з крыкам ура пабег да іх. Лынькоў.

•••

Ані прыступу да каго — немагчыма падысці, звярнуцца да каго‑н. [Аленка] добра памятае, як хацела дагнаць.. [Сцёпку], а ён толькі воўкам зірне на яе — і ані прыступу. Колас.

Няма прыступу да каго гл. няма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стаць1 ‘спыніцца’, ‘заняць вертыкальнае становішча’, ‘з’явіцца’, ‘застыць на месцы’, ‘адбыцца, здарыцца, зрабіцца’, ‘пачаць’, безас. ‘хапіць’, ста́цца ‘адбыцца, здарыцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, Бяльк., ТС, Федар. 4, Ян.). Укр. ста́ти, рус. стать, ст.-рус. стати, польск. stać, чэш. státi se ‘здарыцца, стаць’, славац. stať, серб.-харв. ста̏ти, славен. státi, ст.-слав. стати. Прасл. *stati ад і.-е. *stā‑ ‘стаць’; адпаведнікі ў літ. stàtiпрыступаць, станавіцца’, лат. stât ‘станавіцца’, ст.-прус. postāt ‘стаць’, ст.-інд. asthāt аор. ‘устаў, стаў’, лац. stō ‘стаяць’ і г. д. Гл. Фасмер, 3, 748 з літ-рай; Борысь, 574; Махэк₂, 575; Сной₁, 605. Параўн. ставаць, стаяць.

Стаць2 ‘справа, прычына’, ‘прыстойнасць, гожасць’ (Нас., ТС), стаццё ‘здарэнне, прыгода; незвычайны выпадак’ (Нас., Гарэц.), ста́цце ‘хвароба’ (Мат. Гом.), стаццо́ ‘здарэнне’ (Мат. Маг.). Параўн. укр. стать ‘полавая прыналежнасць; постаць’, рус. стать ‘будова цела’, ‘прычына, выпадак’, прыставачныя ўтварэнні: польск. postać ‘фігура, пастава’, ст.-польск. postać ‘род’, ст.-чэш. podstať ‘сутнасць’, славен. póstȃt ‘шэраг рабочых у полі ці ў вінаградніку’, серб.-харв. по̀стат ‘шэраг (у час жніва)’, балг. по̀стат ‘паласа, якую жнуць адна ці некалькі жней’, ц.-слав. постать ‘вызначэнне, загад, пастанова; прызначэнне’. Прасл. *statь, абстрактны назоўнік ад *stati, гл. стаць. Роднасны лат. stātis ‘стойка’, авест. stāiti‑ ‘стойка, стаянне, устанаўленне’, ст.-ісл. stód ‘месца, стан’ (Фасмер, 3, 748; БВР, 5, 549; ЕСУМ, 5, 402; Бязлай, 3, 92).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ісці́, іду́, ідзе́ш, ідзе́; ідзём, ідзяце́, іду́ць; ішо́ў, ішла́, ішло́; ідзі́; незак.

1. Перамяшчацца, робячы крокі.

І. да суседа.

2. Ехаць, плысці, ляцець (часцей пра сродкі перамяшчэння).

Поезд ідзе хутка.

Рыба ідзе касяком.

3. у што, на што або з інф. Адпраўляцца, накіроўвацца куды-н.

І. на вячоркі.

І. ў паход.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Перамяшчацца, будучы адасланым куды-н. з якой-н. мэтай, дастаўляцца, прыбываць адкуль-н. куды-н.

Пісьмы ішлі з фронту.

Ідзе драўніна з Сібіры.

5. перан. Рухацца, развівацца ў якім-н. напрамку (для дасягнення якой-н. мэты).

І. заўсёды наперад.

6. на каго-што, супраць каго-чаго. Дзейнічаць якім-н. чынам, быць гатовым да якіх-н. дзеянняў.

І. супраць волі бацькоў.

І. на ўступкі.

7. Уступаць куды-н., прыступаць да якой-н. дзейнасці, станавіцца кім-н.

І. ў армію.

І. ў аспірантуру.

8. за кім-чым. Далучацца да чыіх-н. думак, поглядаў.

І. за сваім настаўнікам.

9. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Набліжацца, з’яўляцца, надыходзіць.

Нашы ідуць!

Вясна ідзе (перан.).

10. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра механізмы: дзейнічаць, працаваць.

Гадзіннік ідзе.

11. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра ападкі: ка́паць, цячы, ляцець.

Дождж ідзе.

12. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Мінаць, працякаць, праходзіць у часе, адбывацца.

Жыццё ідзе хутка.

Экзамены ідуць.

Справа ідзе да развязкі.

13. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Праходзіць дзе-н., пралягаць, мець пэўны напрамак.

Дарога ідзе полем.

14. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), з чаго і без дап. Выдзяляцца, выходзіць адкуль-н.

З комінаў ідзе дым.

Ідзе кроў з раны.

15. чым, з чаго. Рабіць ход у гульні.

І. канём.

І. з туза.

16. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), у што, на што, пад што. Прызначацца, выкарыстоўвацца, ужывацца для чаго-н.

На касцюм ідзе тры метры тканіны.

Дом ідзе пад знос.

17. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Рэалізуецца, прадаецца (разм.).

Тавар ідзе па зніжаных цэнах.

18. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рэгулярна налічацца, адпускацца (пра якія-н. сродкі).

Ідзе пенсія.

За звышурочную працу ідзе надбаўка.

19. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каму-чаму. Падыходзіць, адпавядаць; быць да твару.

Сукенка ідзе да твару.

20. (1 і 2 ас. не ўжыв.), у што. Надзявацца без цяжкасцей, свабодна ўваходзіць, улазіць.

Чаравік не ідзе на нагу.

Цвік лёгка ідзе ў сцяну.

21. (1 і 2 ас. не ўжыв.), у што. Развівацца, расці пэўным чынам (пра расліны).

Бульба ідзе ў націну.

І. ў рост (хутка расці).

22. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выконвацца, паказвацца, ставіцца (пра п’есу, спектакль, фільм і пад.).

Ідзе новы фільм.

23. за каго. Уступаць у шлюб, выходзіць замуж.

Дзяўчына ідзе замуж.

24. 3 прыназоўнікамі «на», «у» і наступнымі назоўнікамі азначае наступленне працэсу, дзеяння, якое выражана назоўнікам.

І. на пасадку.

І. на спад.

25. (1 і 2 ас. не ўжыв.), аб кім-чым, пра каго-што. Весціся (пра гаворку, гутарку і пад.).

Ішла гутарка пра выхаванне моладзі.

Ісці ўгару (разм.) — паспяхова развівацца; атрымліваць павышэнне па службе, аўтарытэт і пад.

Ісці на карысць — быць карысным.

Не ідзе ў галаву каму (разм.) — не засвойваецца, не запамінаецца.

Ісці на папраўку — выздараўліваць пасля хваробы.

З торбай ісці (разм.) — пачаць жабраваць.

Ісці на свой хлеб (разм.) — пачаць зарабляць сабе на жыццё.

Ісці на той свет (разм.) — паміраць.

Ісці супраць цячэння (неадабр.) — дзейнічаць наперакор усяму.

Ісці ў прочкі (разм.) — сыходзіць з дому, не ўжыўшыся з мужам (жонкай).

Ісці на дно (разм.) — цярпець няўдачу; маральна апускацца, занепадаць.

Ісці на лад (разм.) — разгортвацца паспяхова.

Ісці прамой дарогай — жыць сумленна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)