прыстро́іць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыстро́ю прыстро́ім
2-я ас. прыстро́іш прыстро́іце
3-я ас. прыстро́іць прыстро́яць
Прошлы час
м. прыстро́іў прыстро́ілі
ж. прыстро́іла
н. прыстро́іла
Загадны лад
2-я ас. прыстро́й прыстро́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыстро́іўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыстро́іць², -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., каго-што (разм.).

Апрануць па-святочнаму, прыбраць.

|| незак. прыстро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыстро́іць¹, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., каго-што.

1. Паставіць у строй (у 1 знач.), у дадатак да ўжо пастроеных.

П. другую роту да першай.

2. Уладкаваць на работу, інш. месца (разм.).

|| незак. прыстро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыстро́іць I сов.

1. воен. пристро́ить;

п. другу́ю ро́ту да пе́ршай — пристро́ить втору́ю ро́ту к пе́рвой;

2. (поместить, расположить) пристро́ить;

3. приде́лать;

п. замо́к — приде́лать замо́к;

4. разг. (на какое-л. место, должность) пристро́ить

прыстро́іць II сов., разг. (одеть нарядно) принаряди́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыстро́іць 1, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак.

1. што. Прымасціць, размясціць дзе‑н. Юрканс прыстроіў у кутку невялічкую свечку, якая ледзь мігцела. Броўка. Косцік зрабіў .. аж тры [шпакоўні] і прыстроіў на высокай бярозе каля хлява. Паслядовіч.

2. каго. Разм. Уладкаваць на работу, на якое‑н. месца і пад. — А там паглядзім, можа дзе і на якую работу прыстроім. Сабаленка. Яму [каню] б вазы вазіць, араць, Бо ў гэтым конскае прызванне, Яго ж прыстроілі у цырку выступаць. Корбан.

3. каго-што. Далучыць да строю, паставіць у строй; паставіць у рад, у адну лінію з кім‑, чым‑н. Прыстроіць да левага фланга.

прыстро́іць 2, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак., каго-што.

Разм. Апрануць па-святочнаму, прыбраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыстро́іць, прыстро́іцца ’апрануцца па-святочнаму, прыбрацца’ (ТСБМ). З польск. przystrojić się ’тс’. Гл. таксама стро́йны, строй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыстро́йваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыстроіць ​1.

прыстро́йваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыстроіць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыстро́ены 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыстроіць ​1.

прыстро́ены 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыстроіць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыстро́йванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыстройваць ​1прыстроіць ​1.

прыстро́йванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыстройваць ​2прыстроіць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытаркну́ць

‘прыставіць, прыстроіць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прытаркну́ прыто́ркнем
2-я ас. прыто́ркнеш прыто́ркнеце
3-я ас. прыто́ркне прыто́ркнуць
Прошлы час
м. прытаркну́ў прытаркну́лі
ж. прытаркну́ла
н. прытаркну́ла
Загадны лад
2-я ас. прытаркні́ прытаркні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прытаркну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)