прыручы́цца, -учу́ся, -у́чышся, -у́чыцца; зак.

Стаць ручным, прывыкнуць да чалавека.

Алень хутка прыручыўся.

|| незак. прыруча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыручы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыручу́ся прыру́чымся
2-я ас. прыру́чышся прыру́чыцеся
3-я ас. прыру́чыцца прыру́чацца
Прошлы час
м. прыручы́ўся прыручы́ліся
ж. прыручы́лася
н. прыручы́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час прыручы́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыручы́цца сов.

1. приручи́ться, одома́шниться;

2. перен., разг. приручи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыручы́цца, ‑ручуся, ‑ручышся, ‑ручыцца; зак.

1. Стаць ручным, прывыкнуць да каго‑, чаго‑н. Алень хутка прыручыўся. □ Прыручыўся [заяц], стаў дваровы, У шкоду больш не пабяжыць. Калачынскі.

2. перан. Разм. Стаць даверлівым, паслухмяным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приручи́ться прыручы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

одома́шниться прыручы́цца, зрабі́цца сво́йскім.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прикорми́ться прыручы́цца, прыкармі́цца; прына́дзіцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыручэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыручаць — прыручыць і прыручацца — прыручыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыруча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыручыцца.

2. Зал. да прыручаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыручы́ць ’зрабіць ручным’, ’даручыць’ (люб., Сл. ПЗБ; Жд.), прыручы́цца ’прыстасавацца, навучыцца’ (ТС). Ст.-бел. прирука ’даручэнне’ (Гарб.). Рус. приручи́ть ’прыручыць’, дыял. калуж., разан., смал. ’даручыць’, укр. приручи́ти ’даручыць’. Да рука (гл.), г. зн. зрабіць так, каб нехта быў ’пры руцэ’. Параўн. ручны, ручацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)