прыпы́н
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
прыпы́н |
прыпы́ны |
| Р. |
прыпы́ну |
прыпы́наў |
| Д. |
прыпы́ну |
прыпы́нам |
| В. |
прыпы́н |
прыпы́ны |
| Т. |
прыпы́нам |
прыпы́намі |
| М. |
прыпы́не |
прыпы́нах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Прыпы́нак, прыпу́нок ’месца спынення транспарту’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., ТСБМ, ТС), прыпы́н ’прыстанішча’ (Ласт.), прыпу́н ’прытулак, прыстанішча’; ’перапынак’ (ТС), прыпы́ніска ’прыстанак’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Дэрываты з рознымі суфіксамі ад прыпыні́ць (гл.), параўн. укр. припи́н, при́пинка ’перапынак, затрымка; прыпынак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)