прыпусці́ць
дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прыпушчу́ |
прыпу́сцім |
| 2-я ас. |
прыпу́сціш |
прыпу́сціце |
| 3-я ас. |
прыпу́сціць |
прыпу́сцяць |
| Прошлы час |
| м. |
прыпусці́ў |
прыпусці́лі |
| ж. |
прыпусці́ла |
| н. |
прыпусці́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прыпусці́ |
прыпусці́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прыпусці́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прыпусці́ць, -ушчу́, -у́сціш, -у́сціць; -у́шчаны; зак.
1. каго (што) і да каго. Дапусціць да злучкі, да ссання малака (спец.).
П. жарабка.
П. цяля да каровы.
2. што і чаго. Выпусціць затрыманае.
Карова малака не прыпусціла.
3. Пабегчы хутчэй (разм.).
П. наўздагон.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць ісці з большай сілай (разм.).
Дождж прыпусціў.
5. што. Зрабіць шырэйшым, даўжэйшым (спец.).
П. сукенку ў падоле.
|| незак. прыпуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. пры́пуск, -а, м. (да 1 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыпусці́ць сов.
1. в разн. знач. припусти́ть;
п. цяля́ да каро́вы — припусти́ть телёнка к коро́ве;
п. на швы — припусти́ть на швы;
дзе́ці ~ці́лі дадо́му — де́ти припусти́ли домо́й;
п. ры́бу на сла́бым агні́ — припусти́ть ры́бу на сла́бом огне́;
2. (приладить) пригна́ть, подогна́ть;
3. (о корове — при доении) отда́ть, приба́вить (молока)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыпусці́ць, ‑пушчу, ‑пусціш, ‑пусціць; зак.
1. каго-што. Разм. Дазволіць наблізіцца, падпусціць да каго‑, чаго‑н. Я завёў свайго каня ў загародку, дзе раней стаяла Мальвіна, а Казікавага прыпусціў да кармушкі з сенам. Якімовіч. // Дазволіць зайсці, пусціць куды‑н. папасвіцца; прыпасвіць (пра жывёлу). [Рыгор:] Вось народ! Вось заразы! Ну няхай жа б дзе з краю прыпусціў [каня], дык не — паўгоней збіў. Крапіва. // Дапусціць да кармлення малаком маці (пра жывёл). Прыпусціць цяля да каровы. // Дапусціць да злучкі. Прыпусціць жарабка да кабылы.
2. што і чаго. Дадаць чаго‑н. куды‑н. Толькі ёсць і такія, што рады дачасна Для красы ў валасы прыпусціць серабро. Вітка. // Адпусціць, выпусціць што‑н. затрыманае. Карова малака не прыпусціла.
3. Разм. Тое, што і прыпусціцца. Хлопец з апошніх аслабелых сіл прыпусціў па траве, за ім пакутна, але цярпліва трываючы стому і страх, бегла Джулія. Быкаў. На момант ён прыпыніўся, глянуў па баках і прыпусціў зноў. Шашкоў. Прыпусціць ён [дождж] — зямля цвіце, І грыб, і ягада расце. Лужанін.
4. што. Прыладзіць, дапасаваць да чаго‑н. Акрамя клёпак, сюды [для бочкі] яшчэ патрэбны дошкі на дно, абручы... Потым усё гэта трэба належным чынам прыпусціць, змайстраваць. Тады толькі вада не пацячэ. Кулакоўскі.
5. што і без дап. Пакінуць запас пры раскроі. Прыпусціць на швы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
припусти́ть сов., в разн. знач. прыпусці́ць;
припусти́ть телёнка к коро́ве прыпусці́ць цяля́ да каро́вы;
припусти́ть коня́ к сто́гу прыпусці́ць каня́ да сто́га;
припусти́ть пла́тье в подо́ле прыпусці́ць суке́нку ў падо́ле;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыпуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыпусціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпу́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыпусціць (у 1, 2, 4 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпуска́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прыпусціцца.
2. Зал. да прыпускаць (гл. прыпусціць у 1, 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́пуск, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прыпускаць — прыпусціць (у 4 знач.).
2. Спец. Лішняя частка загатоўкі, якую знімаюць пры далейшай апрацоўцы рэзаннем. // Разм. Тое, што прыпушчана на швы. Выкрайка з прыпускамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Напопускі ’наўздагон’ (карэл., Сцяшк. Сл.). З на-, по- і пускаць, параўн. прыпусціць ’кінуцца бегчы’, рус. взапуски ’навыперадкі’ і інш., першапачаткова, відаць, ад папусціць ’уступіць, паддацца, даць сябе апярэдзіць’, словаўтварэнне як у наперагонкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)