прыплы́сці
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прыплыву́ |
прыплывё́м |
| 2-я ас. |
прыплыве́ш |
прыплывяце́ |
| 3-я ас. |
прыплыве́ |
прыплыву́ць |
| Прошлы час |
| м. |
прыплы́ў |
прыплылі́ |
| ж. |
прыплыла́ |
| н. |
прыплыло́ |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прыплыві́ |
прыплыві́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прыплы́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
прыплы́сці сов. приплы́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыплы́сці і прыплы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ло́; зак.
Дасягнуць чаго-н. плывучы.
П. да вострава.
|| незак. прыплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыплы́сці і прыплы́ць, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; ‑плывём, ‑плывяце; пр. прыплыў, ‑плыла, ‑плыло; зак.
Плывучы, дасягнуць якога‑н. месца, прыбыць куды‑н. У тыю ж ноч, пад раніцу, прыплылі на лодцы са старым рыбаком дзедам Лаўрэнам Цімох Бураў і Алена Рыгораўна. Шамякін. Шмат год таму назад, калі яшчэ на месцы сённяшняй сталіцы Ісландыі было голае месца, першымі сюды прыплылі нарманы. Матрунёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыплы́ць, см. прыплы́сці
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
приплы́ть сов. прыплы́сці, прыплы́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыплыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыплысці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напрыплыва́ць, ‑ае; безас. зак.
Прыплысці ў вялікай колькасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спла́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Даплысці да якога‑н. месца і прыплысці назад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сплы́сціся і сплы́цца, сплыву́ся, сплыве́шся, сплыве́цца; сплывёмся, сплывяце́ся, сплыву́цца; сплы́ўся, сплыла́ся, -ло́ся; зак.
1. Прыплысці ў адно месца з розных бакоў.
Гусі сплыліся на сярэдзіну ракі.
2. перан. Сабрацца, злучыцца ў адным месцы.
Людзі сплыліся на плошчу.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зліцца ў адно, страціць выразнасць абрысаў.
Фарбы сплыліся ў цемры.
|| незак. сплыва́цца, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)