пры́печак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.
Месца перад чалеснікамі печы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пры́печак
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пры́печак |
пры́печкі |
| Р. |
пры́печка |
пры́печкаў |
| Д. |
пры́печку |
пры́печкам |
| В. |
пры́печак |
пры́печкі |
| Т. |
пры́печкам |
пры́печкамі |
| М. |
пры́печку |
пры́печках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пры́печак, -чка м. (у печи) шесто́к, припе́чек
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пры́печак, ‑чка, м.
1. Месца, пляцоўка перад чалеснікамі печы. На руках [маці] данесла яго да прыпечка, а як узяла на вілкі і падняла, каб падаць яго далей у печ, рукі задрыжалі, закружылася галава і чыгун перавярнуўся. Галавач. [Люда] расклала на прыпечку з трэсак агеньчык. Хадкевіч.
2. Выступ печы або дашчаны насціл каля печы, на якім можна сядзець або ставіць што‑н.; прымурак. На прыпечку змардаваная гаспадыня, вурк[очучы] верацяном, цягне бясконцую, як жыццёвая нягода, нітку. Зарэцкі. Андрэйка скочыў на прыпечак, потым на печку і, натужыўшыся, галавою ўзняў адну дошчачку, другую і шмыгануў на дах... Кавалёў.
3. Абл. Выемка для вуголля, попелу ў печы. Аўгінка вымятала памялом печ. Старанна згарнуўшы вуголле ў прыпечак, пачала класці дровы. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
припе́чек обл. (шесток) пры́печак, -чка м., загне́т, -та м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прыпё́лак ’прыпечак’ (пух., Жд. 2). Няясна. Магчыма, вынік кантамінацыі прыпечак і пяко́лак (гл.) (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзы́ньканне і дзі́ньканне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. дзынкаць, дзінькаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Гэты звон не быў падобны ні на звон патэльні аб прыпечак, ні па дзынканне конскіх цугляў. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загне́т, ‑а, М ‑неце, м.
Гарызантальная пляцоўка перад топкай у печы; прыпечак. Анюта яшчэ магла варочаць цэбры з запаранай мяпінай, паднімаць на загнет велізарныя чыгуны. Корбан. Я вясёлыя дні твае помню, Калі цяжка было вагнету Ад каструль, чыгункоў пузатых. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Паўпе́ч (швянч.), паўпечак (паст.) ’лаўка каля печы’ (Сл. ПЗБ). З папеч, папечак, якія з бел. прыпеч, прыпечак, пад уплывам балтыйскіх моў, параўн. літ. ра‑ (дзеяслоўны прэфікс) адпавядае таксама бел. прэфіксу пры‑: padidinti, pakelti ’дадаць, прыбавіць’, padeginti ’прыпячы’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пры́пек, ‑а, м.
Тое, што і прыпечак (у 1, 2 знач.). На прыпеку затрашчалі ў агні трэскі, засквірчэла на патэльні сала. Паслядовіч. [Жонка] завінулася каля прыпека і падышла адтуль да стала з вялікай конаўкай чаю. Брыль. Цімох сядзеў на прыпеку. Выцягнуў з пячуркі скарчанелыя анучы, мяў іх і расціраў. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)