Пры́печ1, прі́печь, пры́печак, пры́пэчэк, пры́пэчка, прэ́пічок, прі́пачак, пры́печча, пры́пяшнік ’прыпек’, ’выемка для вуголля, попелу ў печы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., Янк. 1, Янк. 2, Ян., Стан., Растарг., Шат., ЛА, 4). Рус. при́печь, припе́чек, припе́чье ў аналагічных значэннях, укр. припі́чок ’прыпек; ляжанка на печы’, польск. przypiecek ’ляжанка на печы’. Прэфіксальная (пры́печ) і конфіксныя (пры́печак і пад.) дэрываты ад печ (гл.).

Пры́печ2 ’пясчаныя берагі; пляж’ (Жучк., Стан.), ’пясчаны спадзісты бераг’, ’пясчаны нанос каля берага ракі’ (Яшк.); відаць, сюды ж прыпічак ’тоня (участак вадаёма)’ (віл., Сл. ПЗБ), пры́печок ’абрыў’ (ТС), ’выступ (не абавязкова каля печы)’ (Ян.). Рус. пск. при́печь ’пясчаны бераг ракі (без расліннасці)’, ’пясчаны нанос’, волжск. ’уступ, прыпечак на дне ракі ўздоўж берага’. Этымалагічна тое ж, што і прыпеч1, першапачаткова ’абрыў, спадзісты бераг у выглядзе прыпечка’. Інакш Куркіна (Этимология–1985, 15), якая лічыць, што ў падобных утварэннях, параўн. яшчэ рус. опе́чь ’пясчаная мель у рацэ’, опе́чек ’вал пяску, каменняў, намыты вадой’, захоўваецца першапачатковае значэнне *pektь ’скала, камень’ (гл. печ, пячына), бо прымітыўная печ мела форму ачага, складзенага з каменняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўпе́ч (швянч.), паўпечак (паст.) ’лаўка каля печы’ (Сл. ПЗБ). З папеч, папечак, якія з бел. прыпеч, прыпечак, пад уплывам балтыйскіх моў, параўн. літ. ра‑ (дзеяслоўны прэфікс) адпавядае таксама бел. прэфіксу пры‑: padidinti, pakelti ’дадаць, прыбавіць’, padeginti ’прыпячы’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́пе́к, прі́пік, пры́пяк, пры́пык ’месца, пляцоўка перад чалеснікамі печы’; ’выступ печы або дашчаны насціл каля печы, на якім можна сядзець або ставіць што-небудзь; прымурак’ (ТСБМ, Касп., Яруш., Бяльк., Дразд., Нік. Очерки, Сл. ПЗБ, ТС, ПСл, Шушк.). Рус. смал. при́пек ’лава каля печы; прыпек’, укр. припек ’прыпек; ляжанка’. Слова ўзнікла ў выніку зваротнай дэрывацыі ад пры́печ, прыпе́чак з узнаўленнем этымалагічнага зычнага ‑к‑, магчыма, не без уплыву слова прыпёк2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)