прыпа́с

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прыпа́с прыпа́сы
Р. прыпа́су прыпа́саў
Д. прыпа́су прыпа́сам
В. прыпа́с прыпа́сы
Т. прыпа́сам прыпа́самі
М. прыпа́се прыпа́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыпа́с, -су м.

1. см. прыпа́сы;

2. (дополнительно пасти) п. каро́ў припа́с коро́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпа́с, ‑у, м.

1. Тое, што прыпасена; прыпасы. З вялікаю і незразумелаю асалодаю.. [Іван і Джулія] праглынулі хлеб — апошнюю рэштку свайго прыпасу. Быкаў. Але што той гурок, ці цыбуля, ці квас? Беднаваты тады быў у хаце прыпас. Арочка.

2. Сродак самаабароны (зброя і пад.). Напралом прывык ён перці, Хай жа прэ насустрач смерці, — Для гасцей такіх у нас Падрыхтаваны прыпас. Крапіва. Трэба бегчы ў леснічоўку, Браць прыпас і гнацца зноўку [за ваўком]. Калачынскі.

•••

Агнястрэльны прыпас — тое, што і агнястрэльныя прыпасы (гл. прыпасы ў 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыпа́с ’тое, што прыпасена; прыпасы; сродак самаабароны (зброя і пад.)’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., ТС), мн. л. прыпа́сы ’запасы’ (вільн., Сл. ПЗБ). Рус. при́па́с, припа́сы ’запас; прыпасы’, дыял. ’маёмасць, каштоўнасць’. Дэрыват з нулявым суфіксам ад прыпаса́ць, гл. запа́с.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпасці́

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыпасу́ прыпасё́м
2-я ас. прыпасе́ш прыпасяце́
3-я ас. прыпасе́ прыпасу́ць
Прошлы час
м. прыпа́с прыпаслі́
ж. прыпасла́
н. прыпасло́
Загадны лад
2-я ас. прыпасі́ прыпасі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прыпа́сшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

агнястрэ́льны, ‑ая, ‑ае.

У выразах: агнястрэльная зброя гл. зброя; агнястрэльная рана гл. рана; агнястрэльныя прыпасы гл. прыпас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпа́сці, ‑паду́, ‑падзе́ш, ‑падзе́; ‑падзём, ‑падзяце́; пр. прыпа́ў, ‑па́ла; зак.

1. Нізка нахіліцца, апусціцца да чаго‑н. Малое дрэўца к зямлі прыпала, у траву схавала свае лісточкі. А. Вольскі. Глядзяць сіратою лугі, Пажоўклі, аселі стагі, Да долу прыпалі. Колас.

2. Прыціснуцца да каго‑, чаго‑н. Косця прыпаў да зямлі: спераду чуваць быў глухі шум, — відаць, туды пайшоў абоз. Якімовіч. [Гумоўскі] прыпаў да шыбіны, але ў начным мораку і яго востры зрок не ўбачыў нікога. Броўка. [Марыя Сяргееўна] нахілілася — Саша абняла яе, прыпала тварам да яе пляча і ціха заплакала. Шамякін.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Супасці з чым‑н. у часе; прыйсціся. Якраз Вольчыны вакацыі з братнім водпускам разам прыпалі. Калюга. Аляксандрава маладосць прыпала на час першых год рэвалюцыi. Чорны. Маё дзяцінства прыпала якраз на той час, калі па пыльнай вуліцы прагрукатаў першы трактар. Навуменка.

4. што. Дастацца, выпасці каму‑н. На працадзень прыпала па 3 кіло збожжа, 6 кіло бульбы, 6 кіло фуражу і рубель грашамі. Лужанін.

5. безас. Здарыцца, аказацца. А назаўтра так прыпала, што Багдан Пятровіч тэрмінова павінен быў з’ездзіць у Далінічы. Краўчанка.

прыпасці́, ‑пасу́, ‑пасе́ш, ‑пасе́; ‑пасём, ‑пасяце́; пр. прыпа́с, ‑ла́, ‑ло́; зак., што.

Разм. Зрабіць прыпасы чаго‑н.; захаваць, падрыхтаваць на які‑н. выпадак, для якой‑н. мэты; назапасіць, прызапасіць. Падаў я кашміроўку маладзіцы. — Даўно на памяць дзеля вас прыпас. Вітка. — А я не толькі скасіў, — задаволена засмяяўся Анісім, — але і ласунак табе прыпас. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запас, прыпас, рэзерв, фонд; рэсурсы (мн.); багаж, арсенал (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

прыпа́сы, ‑аў; адз. прыпас, ‑у, м.

1. Тое, што назапашана, нарыхтавана загадзя; запасы харчавання. У самы глухі куток пад ложкам, куды нават венік служанкі Насты рэдка калі зазіраў, складаў Міхалка розныя прыпасы на дарогу. Колас. У засені дрэў.. на белых хусцінках былі раскладзены агульныя прыпасы: вяндліна, свежыя гуркі, хлеб. Савіцкі.

2. Снарады, патроны і пад., прызначаныя для стральбы з гармат, вінтовак. Баявыя прыпасы. Агнястрэльныя прыпасы.

3. Разм. Прылады для якой‑н. справы, занятку. Рыбалоўныя прыпасы. Цяслярскія прыпасы. Паляўнічыя прыпасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпа́сы, ед. прыпа́с м., в разн. знач. припа́сы;

п. на даро́гу — припа́сы на доро́гу;

баявы́я п. — боевы́е припа́сы;

паляўні́чыя п. — охо́тничьи припа́сы;

ла́сы на чужы́я п.посл. беру́т зави́дки на чужи́е пожи́тки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)