прыпа́дак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прыпа́дак прыпа́дкі
Р. прыпа́дку прыпа́дкаў
Д. прыпа́дку прыпа́дкам
В. прыпа́дак прыпа́дкі
Т. прыпа́дкам прыпа́дкамі
М. прыпа́дку прыпа́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыпа́дак, -дку, мн. -дкі, -дкаў, м.

Раптоўнае і моцнае праяўленне якой-н. хваробы або якога-н. пачуцця.

П. эпілепсіі.

|| прым. прыпа́дачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпа́дак, -дку м., мед. припа́док, при́ступ

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпа́дак, ‑дку, м.

Раптоўны прыступ якой‑н. хваробы. Сардэчны прыпадак. Прыпадак эпілепсіі. □ Слабае яе сэрца не вытрымала, і з ёю здарыўся моцны прыпадак. Якімовіч. Солтыс нешта замармытаў у адказ і скурчыўся перад камендантам у прыпадку кашлю. Бажко. // Рэзкае, моцнае праяўленне чаго‑н. Крычаць у прыпадку гневу. Істэрычны прыпадак. □ [Галіна] не раз бачыла Блажэвіча ў прыпадку чорнай меланхоліі. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыпа́дак1, припа́док, прыпа́дък, пріпа́дък, пріпа́дык ’раптоўны прыступ якой-небудзь хваробы; падучая хвароба, эпілепсія’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.; мазыр., Нар. Гом.; брасл., шуміл., нараўл., Сл. ПЗБ, ЛА, 3), прыпа́дык ’тс’, прапа́дак ’эпілепсія’, мн. л. прыпа́дкі, прыпа́ткі, прыпа́дкы, прыпа́ткы ’тс’ (Сл. ПЗБ, Мат. Маг., ЛА, 3), пріпа́дыкпрыпадак, прыступ эпілепсіі’ (Бяльк.), прыпа́дны ’хворы на эпілепсію; халерык, істэрык’ (Янк. 1), пры́падзь ’разнастайныя нервовыя прыпадкі, галоўнай прычынай якіх з’яўляецца спалох’ (Шат.). Рус., укр. припа́док ’раптоўны прыступ хваробы; рэзкае, моцнае праяўленне чаго-небудзь’, рус. дыял. ’істэрычная хвароба ў жанчын’, ’хвароба; бяда; няшчасце’. Да прыпада́ць, падаць (гл.); дэрыват з суф. ‑ак, да семантыкі параўн. падучая хвароба, падучка (гл.). Параўн. Мяркулава, Этимология–1967, 164.

Прыпа́дак2, прыпа́док ’выпадак; прыгода’ (Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Мат. Гом., ТС), са звужэннем семантыкі прыпа́дак ’страта’ (шчуч., Сл. ПЗБ), прыпа́дкам ’выпадкова, нечакана’ (Нас., Байк. і Некр.), прыпа́дны ’які як раз падыходзіць, выгадны’ (Нас.), пріпа́дым ’выпадкам’ (Бяльк.), прыпа́дкамі ’прыхваткамі’ (паст., Сл. ПЗБ). Сюды ж рус. дыял. (у Літве і Латвіі) припа́док ’няўдалы выпадак, няшчасце’, укр. припа́док ’выпадак’, припа́дком ’выпадкова’, польск. przypadek ’выпадак; выпадковасць’, przypadkiem ’выпадкова’, чэш. případ ’выпадак’, славац. prípad ’выпадак, прыгода’, в.-луж. připad, н.-луж. pśipad ’тс’. Арэальнае ўтварэнне ад прыпасці, прыпадаць ’выпадаць, здарацца’, параўн. ст.-бел. припалый ’які здарыўся, адбыўся’ (Ст.-бел. лексікон), якое, паводле прышлай версіі (Шустар-Шэўц, 2, 1178; Банькоўскі, 2, 943), калькуе лац. casus, ням. Zufall ’тс’. Паводле Кюнэ (Poln., 90), беларускае слова запазычана з польскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпадак, прыступ

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

істэ́рыка, -і, ДМ -рыцы, ж.

Прыпадак істэрыі.

Біцца ў істэрыцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

припа́док прыпа́дак, -дку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпа́дачны, -ая, -ае.

1. гл. прыпадак.

2. У якога бываюць прыпадкі якой-н. хваробы.

Што ты крычыш, як прыпадачны (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радзі́мец, -мцу, м. (разм.).

Прыпадак хваробы ў малых дзяцей (а таксама ў парадзіх і цяжарных жанчын), які суправаджаецца сутаргамі і стратай прытомнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)