прыні́кнуць, -ну, -неш, -не; -нік, -кла; -ні́; зак., да каго-чаго.
Прыціснуцца, прыпасці.
П. да зямлі.
|| незак. прыніка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыні́кнуць
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прыні́кну |
прыні́кнем |
| 2-я ас. |
прыні́кнеш |
прыні́кнеце |
| 3-я ас. |
прыні́кне |
прыні́кнуць |
| Прошлы час |
| м. |
прыні́к |
прыні́клі |
| ж. |
прыні́кла |
| н. |
прыні́кла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прыні́кні |
прыні́кніце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прыні́кшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прыні́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Прыціснуцца, прыпасці да каго‑, чаго‑н. Страпянуўся Міколка, удыхнуў паветра глыбей і, упаўшы на калені, прынік да маці. Лынькоў. За акном пачуліся крокі і зараз жа знаёмы Зосін тварык прынік да шыбы. Лупсякоў.
2. перан. Разм. Прыціхнуць, страціць бадзёрасць. [Ліпачка] яшчэ больш прынікла, сцішылася. Сабаленка. [Яўхім:] — Ды і Сафрон трохі прынік — прыглядваўся, ці па нораву жонцы яго разбойная жытка. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыні́ка ’чалавек, які дрэнна бачыць’ (Жд.). Як і папярэдняе, да прыні́кнуць, але са значэннем ’прыпасці’ і звужэннем семантыкі. Параўн. аналагічнае ўтварэнне (прыслоўе) у рус. арханг. прини́чиво ’пільна (углядацца і пад.)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́нік (прі́нік) ’драўляны выступ каля печы замест ляжанкі’ (Мат. Маг.). Бяссуфікснае ўтварэнне ад прыні́кнуць ’прыціснуцца’ з пераносам націску на прэфікс і звужэннем семантыкі. Параўн. аналагічнае рус. пск. прини́ка ’прытулак, прыстанак’, а таксама семантыку дзеясловаў: гом. приника́ть ’межаваць, прылягаць’, укр. приника́ти, прини́кнуты ’шчыльна прытуляцца да каго-, чаго-небудзь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)