прына́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прына́дны прына́дная прына́днае прына́дныя
Р. прына́днага прына́днай
прына́днае
прына́днага прына́дных
Д. прына́днаму прына́днай прына́днаму прына́дным
В. прына́дны (неадуш.)
прына́днага (адуш.)
прына́дную прына́днае прына́дныя (неадуш.)
прына́дных (адуш.)
Т. прына́дным прына́днай
прына́днаю
прына́дным прына́днымі
М. прына́дным прына́днай прына́дным прына́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прына́дны

1. охот., рыб. прима́ночный;

2. зама́нчивый, привлека́тельный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прына́дны, ‑ая, ‑ае.

Прываблівы, прывабны, спакуслівы. Вокны ў пакоі пана падлоўчага святлелі прынадным бляскам. Колас. Так кружыцца маюць звычай Часта чайкі над вадою Над прынаднаю здабычай. Крапіва. [Яша] крыху паблукала між дрэў, шукаючы прынадную мясцінку. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прына́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -на́д, ж.

Кавалак ежы, а таксама (перан.) усё тое, што прываблівае.

П. для рыбы.

|| прым. прына́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прына́длівы, см. прына́дны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прима́ночный спец. прына́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зама́нчивый прыва́бны, прына́дны; (соблазнительный) спаку́слівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спаку́слівы, -ая, -ае.

1. Здольны спакусіць (у 1 знач.); прынадны, прывабны, захапляльны.

С. пах суніц.

2. Які абуджае пачуццёвую цягу; сексуальны.

Спакуслівая дзяўчына.

|| наз. спаку́слівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затра́вочный горн., техн. запа́льны; перен., охот. прына́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нажи́вно́йII рыб., охот. прына́дны, для прына́ды.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)