прымяра́ць гл. прымераць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымяра́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прымяра́ю прымяра́ем
2-я ас. прымяра́еш прымяра́еце
3-я ас. прымяра́е прымяра́юць
Прошлы час
м. прымяра́ў прымяра́лі
ж. прымяра́ла
н. прымяра́ла
Загадны лад
2-я ас. прымяра́й прымяра́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прымяра́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прымяра́ць несов., см. прыме́рваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прымераць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыме́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Надзець (адзенне, абутак) для вызначэння адпаведнасці мерцы, прыгоднасці па памеры.

П. сукенку.

|| незак. прыме́рваць, -аю, -аеш, -ае і прымяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыме́рка, -і, ДМ -рцы, ж. і прыме́рванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приме́ривать несов. прыме́рваць, прымяра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

примеря́ть несов. прыме́рваць, прымяра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымяра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прымерацца.

2. Зал. да прымяраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прымякя́цьпрымяраць (спехам, недакладна)’ (Юрч.). Магчыма, іранічная сувязь з прымяка́ць ’прыбіць каго-небудзь чым-небудзь тупым’ (Нас.), прэфіксальнае да мя́каць (гл.), і намяка́ць ’намякаць’, параўн. намя́каць ’адлупцаваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

меркава́ць, мяркую, мяркуеш, мяркуе; незак.

1. Гаварыць, разважаць, абмяркоўваючы што‑н.; думаць. Доўга сядзелі Глушкевіч з Нічыпарам пры лямпе, доўга меркавалі, дзе і што будаваць. Дуброўскі. [Карніцкі:] — Вось зараз мы меркавалі: жаць жыта па палосках ці абагуль[ва]ць усе пасевы і пачынаць уборку калектыўна. Паслядовіч.

2. Рабіць якія‑н. вывады, дапушчэнні, здагадкі. Паводле слоў самога доктара можна было меркаваць, што вельмі многія яго таварышы працуюць у вялікіх гарадах. Васілевіч. Вярнуўшыся з задання, Андрэй дзень-два амаль не выходзіў з свае зямлянкі. Што ён там рабіў — таксама ніхто дакладна не ведаў. Кожны меркаваў па-свойму. Шамякін. // Лічыць неабходным, найбольш магчымым, патрэбным. — Самі ўжо мяркуйце, што рабіць: пакараць ці дараваць волю... Васілевіч. [Мікола:] Я мяркую, што Настасся Рыгораўна павінна ў наш калгас пераехаць. Крапіва.

3. Мець намер, план. У самыя бліжэйшыя дні Сяргей меркаваў узяцца за складанне глебавай карты калгаса. Шахавец. Пасля сяўбы Андрэй меркаваў завесці чорную кабылу ў валасное мястэчка Старочын і прадаць там. Чарнышэвіч.

4. Ацэньваць якім‑н. чынам, рабіць заключэнне. [Апейка:] — Мы будзем меркаваць пра вас па тым, што і як вы будзеце рабіць... Мележ. [Камандзір:] — Яно-то праўду гавораць, што па знешняму выгляду нельга меркаваць аб сіле чалавека. Шамякін.

5. Разм. Прымяраць, прыкідваць. Бацька сядзеў каля стала. Меркаваў скурат да пераплеценага лапця. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)