прымыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. прымкнуць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размяшчацца зусім побач.

Сенажаць прымыкае да возера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымыка́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прымыка́ю прымыка́ем
2-я ас. прымыка́еш прымыка́еце
3-я ас. прымыка́е прымыка́юць
Прошлы час
м. прымыка́ў прымыка́лі
ж. прымыка́ла
н. прымыка́ла
Загадны лад
2-я ас. прымыка́й прымыка́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прымыка́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прымыка́ць несов.

1. в разн. знач. примыка́ть;

2. запира́ть, замыка́ть (временно)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да прымкнуць.

2. Размяшчацца ў непасрэднай блізкасці да чаго‑н., прылягаць да чаго‑н. [Адзін бок сенажаці] губляўся далёка ў кустах, другі прымыкаў да вялікага возера. Чарнышэвіч.

3. У граматыцы — быць у залежнасці ў форме прымыкання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымкну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. што. Зачыніць, замкнуць на некаторы час.

П. дзверы.

2. Прысунуцца шчыльна да чаго-н.

П. вухам да тэлефоннай трубкі.

3. да каго-чаго. Тое, што і далучыцца.

П. да большасці.

Прымкнуць штык (спец.) — надзеўшы, прымацаваць да вінтоўкі.

|| незак. прымыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прымыка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

примыка́ть несов.

1. (придвигать вплотную) прымыка́ць;

2. (присоединяться) далуча́цца;

3. (прилегать) прыляга́ць; прымыка́ць; (граничить) межава́ць (з чым), межава́цца (з чым);

4. грам. прымыка́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымыка́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прымыкаць — прымкнуць.

2. Від сінтаксічнай сувязі слоў у сказе, якая заключаецца ў граматычнай залежнасці нязменных слоў, напрыклад: «іду пешшу», «зраблю заўтра», «злёгку чырвоны».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыляга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да прылегчы.

2. да чаго. Размяшчацца блізка да чаго‑н., знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад чаго‑н.; прымыкаць да чаго‑н. Да Ямскіх — вёскі і поля — прылягае лес і балота. Пташнікаў. Хлеў прылягае да хаты, а пуня да хлява, вугламі на захад. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прилега́ть несов.

1. прыляга́ць; (облегать — ещё) прыстава́ць; см. приле́чь;

2. (примыкать к чему-л.) прымыка́ць (да чаго); (граничить) межава́ць (з чым), межава́цца (з чым);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мочка1 ’ніжняя мясістая частка вуха’ (ТСБМ). Укр. мочка, рус. мочка ’тс’, ст.-рус. мочка ’тс’ (XVII ст.), якія з мъчъка < мкнути < (про)‑мкнути ’працягнуць’ у выніку чаргавання ъ : ы, параўн. прымыка́ць (Міклашчыч, 206; Праабражэнскі, 1, 563; Фасмер, 2, 666; Булахоўскі, ВП, 3, 418).

Мочка2 ’раменная ці вяроўчаная пятля, якой прывязваецца пуга да пугаўя або біч да цапільна’ (Бяльк.), ’пятля ў кашулі’ (Растарг.). Рус. мочка ’пятля на адзенні’ (кур.), ’пятля на ботах’ (варон., разан., маск., калін.). Да мочка1 < (з)мыка́цца ’змыкацца, стульвацца’ > прасл. mъknǫti ’цягнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)