прылічы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прылічу́ прылі́чым
2-я ас. прылі́чыш прылі́чыце
3-я ас. прылі́чыць прылі́чаць
Прошлы час
м. прылічы́ў прылічы́лі
ж. прылічы́ла
н. прылічы́ла
Загадны лад
2-я ас. прылічы́ прылічы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прылічы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прылічы́ць, -ічу́, -ічыш, -ічыць; -ічаны; зак.

1. каго-што. Дадаць пры падліку.

П. працэнты да капіталу.

2. каго (што). Назначыць куды-н. для адбывання службы (спец.).

П. навабранцаў да воінскай часці.

3. каго-што. Аднесці да ліку каго-, чаго-н.

П. да выдатных даследчыкаў.

|| незак. прылі́чваць, -аю, -аеш, -ае і прыліча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прылічы́ць сов.

1. присчита́ть, причи́слить;

касі́р памылко́ва ~чы́ў ты́сячу — касси́р по оши́бке присчита́л (причи́слил) ты́сячу;

2. (зачислить) причи́слить;

п. да во́інскай ча́сці — причи́слить к во́инской ча́сти;

3. (отнести к числу кого-, чего-л.) причи́слить;

п. апо́весць да дэтэкты́ваў — причи́слить по́весть к детекти́вам

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прылічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак., каго-што.

1. Дадаць, далучыць пры падліку. Прылічыць пэўную суму грошай да агульных выдаткаў. Прылічыць памылкова дзесяць рублёў.

2. Назначыць куды‑н. для адбывання службовых абавязкаў. Прылічыць навабранцаў да воінскай часці.

3. Прызнаць кім‑, чым‑н., аднесці да ліку каго‑, чаго‑н. Прылічыць раман да гістарычных. Прылічыць пісьменніка да класікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

присчита́ть сов. прылічы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

причи́слить сов., в разн. знач. прылічы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыліча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прылічыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прылі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прылічыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прырахава́ць сов., разг., см. прылічы́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прылі́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прылічыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)