прыла́знік, -а, мн. -і, -аў, м.

Памяшканне для раздзявання ў лазні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыла́знік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прыла́знік прыла́знікі
Р. прыла́зніка прыла́знікаў
Д. прыла́зніку прыла́знікам
В. прыла́знік прыла́знікі
Т. прыла́знікам прыла́знікамі
М. прыла́зніку прыла́зніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыла́знік м. предба́нник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыла́знік, ‑а, м.

Памяшканне ў лазні, дзе распранаюцца і апранаюцца. Калі [Каетан] адчыняў дзверы з прылазніка ў лазню, не трапляў зуб на зуб. Броўка. Перш было вырашана пабудаваць лазню. З прылазнікам, дзе можна будзе адпачыць. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыла́знік ’памяшканне ў лазні, дзе распранаюцца і апранаюцца’ (ТСБМ, Нік. Очерки, П. С., Ласт., Касп., Інстр. 1, Янк. 1). Прыставачна-суфіксальнае да ла́зня (гл.). Параўн. смал. прила́зник ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

предба́нник прыла́знік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

передба́нник уст. прыла́знік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́менка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Печ у лазні, складзеная з камення. Насця папырскала венікам каменку — у прылазнік шыбанула сухая гарачая пара. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Праваро́к (проворо́к) ’прылазнік’ (брасл., Праблемы філал.). Паводле Непакупнага (там жа, 93), з літ. prävaras ’тс’. Сюды ж праворны ’курцік’ (Нік. Очерки), праварына ’стойла’ (міёр., Нар. словатв.), што да літ. pravarinė ’адроджанае месца ў хляве’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 71).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Правары́на ’бервяно, брус’ (Сл. рэг. лекс.). Параўн. літ. pravarìnė ’жэрдка, перагародка’, што лічыцца запазычаным з польск. przeworzyna < przewora ’перагародка’; на думку Лаўчутэ (Балтизмы, 71), хутчэй, да літ. prãvarasпрылазнік’. Параўн., аднак, правары́на/про́ворына ’разворка ў возе’ (лельч., Нікан., Трансп.), што звязана з вор2 (гл.) са значэннем ’соваць, піхаць’. Гл. праваро́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)