прыкі́дванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. прыкі́дванне
Р. прыкі́двання
Д. прыкі́дванню
В. прыкі́дванне
Т. прыкі́дваннем
М. прыкі́дванні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыкі́дванне ср.

1. прикрыва́ние, прибра́сывание;

2. прики́дывание, прики́дка ж., прибра́сывание;

1, 2 см. прыкі́дваць 1, 2;

3. представле́ние, разы́грывание; см. прыкі́двацца 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкі́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прыкідваць — прыкі́даць, прыкінуць і прыкідвацца — прыкінуцца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.

1. Прыблізна злічыць, вызначыць што-н. (разм.).

П. на калькулятары.

2. што і чаго. Дабавіць.

Прыкінь сто рублёў.

|| незак. прыкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прыкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыкі́дка, -і, ДМ -дцы, ж. і прыкі́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

притво́рство прытво́рства, -ва ср.; прыкі́дванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прики́дывание ср.

1. прыкіда́нне, -ння ср., прыкі́дванне, -ння ср.;

2. прыкіда́нне, -ння ср., прыкі́дванне, -ння ср., прыкі́дка, -кі ж.; см. прики́дывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Патака́ць 1 ’паблажліва, нястрога адносіцца да каго-н., патураць каму-н.’ (ТСБМ), пат́акнуць ’кіўнуць сцвярджальна’ (Яруш.), пата́каваць ’згаджацца’ (КЭС, лаг.), патако́ўнік ’патуральнік’ (Нас.), пата́чка ’паблажка’ (ТСБМ). Укр. пота́катися ’згаварыцца’, потака́йло, потака́ч ’той, хто паддаквае’, пота́кувати ’паддакваць’; рус. пота́ка́ть ’патураць’, потака ’прытворства, прыкідванне’, ст.-рус. потаков(ь)никъ ’уступчывы, падатлівы’, польск. potakiwać, potakać, potaknąć ’патакаць’, чэш. potakací slovo ’слова, якімі мы пацвярджаем’. Утворана ад сцвярджальнай часціцы так (такъ, тако) пры дапамозе прыстаўкі па‑ (< прасл. po‑) (Праабражэнскі, 2, 115; Фасмер, 3, 343; Варш. сл., 4, 801).

Патака́ць 2 ’ткаць іншым матэрыялам’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, з падтыка́ць < падаткнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

представле́ние ср.

1. (действие) пада́ча, -чы ж.; неоконч. падава́нне, -ння ср.; пака́званне, -ння ср., пака́з, -зу м., прадстаўле́нне, -ння ср.; прывядзе́нне, -ння ср.; прыстаўле́нне, -ння ср.; знаёмства, -ва ср.; рэкаменда́цыя, -цыі ж., рэкамендава́нне, -ння ср.; прадстаўле́нне, -ння ср.; малява́нне, -ння ср.; пака́з, -зу м., пака́званне, -ння ср., вывядзе́нне, -ння ср., выкліка́нне, -ння ср.; прычыне́нне, -ння ср.; прыкі́дванне, -ння ср.; уяўле́нне, -ння ср.; см. представля́ть​ 1—9;

2. (письменное заявление с предложением) офиц. прадстаўле́нне, -ння ср., дакла́д, -да м.; дакладна́я запі́ска; (заявление) зая́ва, -вы ж.;

представле́ние о перево́де на но́вую до́лжность прадстаўле́нне (дакла́д, дакладна́я запі́ска) аб пераво́дзе на но́вую паса́ду;

3. уяўле́нне, -ння ср.;

проце́сс представле́ния психол. працэ́с уяўле́ння;

не име́ть ни мале́йшего представле́ния не мець нія́кага ўяўле́ння;

4. театр. пака́з, -зу м.; (спектакль) спекта́кль, -ля м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)