прыку́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыкую́ прыкуё́м
2-я ас. прыкуе́ш прыкуяце́
3-я ас. прыкуе́ прыкую́ць
Прошлы час
м. прыку́ў прыку́лі
ж. прыку́ла
н. прыку́ла
Загадны лад
2-я ас. прыку́й прыку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыку́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыку́ць сов., см. прыкава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыку́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; ‑куём, ‑куяце; зак., каго-што.

Тое, што і прыкаваць. Якім бы светлым быў шырокі свет, Каб на ланцуг прыкуць забойцаў банды! Панчанка. [Марыля] зрабіла крок да дзвярэй, хацела бегчы за сынам, пераняць яго, але спакойныя вочы старога прыкулі яе да месца. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыку́ць ’прыкаваць; прымусіць’ (Нас., Байк. і Некр., Бяльк., ТСБМ). Да ку́ць, словаўтваральнага карэляту кава́ць (гл.) з субстытуцыяй ‑ав‑ > ‑у‑. Параўн. укр. прику́ти ’прыкаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыку́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыкуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)