прыку́ты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыку́ты прыку́тая прыку́тае прыку́тыя
Р. прыку́тага прыку́тай
прыку́тае
прыку́тага прыку́тых
Д. прыку́таму прыку́тай прыку́таму прыку́тым
В. прыку́ты (неадуш.)
прыку́тага (адуш.)
прыку́тую прыку́тае прыку́тыя (неадуш.)
прыку́тых (адуш.)
Т. прыку́тым прыку́тай
прыку́таю
прыку́тым прыку́тымі
М. прыку́тым прыку́тай прыку́тым прыку́тых

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыку́ты

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыку́ты прыку́тая прыку́тае прыку́тыя
Р. прыку́тага прыку́тай
прыку́тае
прыку́тага прыку́тых
Д. прыку́таму прыку́тай прыку́таму прыку́тым
В. прыку́ты (неадуш.)
прыку́тага (адуш.)
прыку́тую прыку́тае прыку́тыя (неадуш.)
прыку́тых (адуш.)
Т. прыку́тым прыку́тай
прыку́таю
прыку́тым прыку́тымі
М. прыку́тым прыку́тай прыку́тым прыку́тых

Кароткая форма: прыку́та.

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыку́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыкуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Зрушыцца з месца. Нібы прыкуты быў да месца Міколка, не мог скрануцца, ні паварушыцца. Лынькоў. Хацелася сесці і адпачыць. Але нам было вядома, што лепш не спыняцца, бо затым не скранешся. Лось. Саша скранулася з месца і ішла павольна да стала, як баючыся. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

да́ўні, ‑яя, ‑яе.

1. Які быў, існаваў, адбыўся даўно, задоўга да цяперашняга часу; старадаўні. Даўнія часы. Даўнія парадкі. □ Пра даўні паход Ермака Хлапцы заспявалі ў вагоне. Аўрамчык. // Які існуе даўно, з даўняй пары. Даўні звычай. □ Дацэнт і Валіна маці, як пасля дазнаўся Міхась, былі даўнія знаёмыя. Шахавец. Ужо некалькі гадоў .. [стары] не выходзіў з дому, прыкуты да месца даўняй хваробай. Самуйлёнак.

2. у знач. наз. да́ўняе, ‑яга, н. Час, падзеі, якія папярэднічалі сучаснаму; мінулае. Успомнілася ўсё даўняе, мінулае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адхіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

1. Адхіліць, адсланіць (тое, чым захінута што‑н.). Ліпачка павярнулася да акна, трошачкі адхінула фіранку і глядзіць, углядаецца ў месячную ноч. Сабаленка. На Эльбрусе з белых дзвюх вяршыняў Раніца зняла смугі пялёнку, Быццам бы з грудзей сваіх Дзяўчына Адхінула прасціну спрасонку. Аўрамчык.

2. Адхіліць, адвесці ўбок. Пётра разумее, што трэба ўзняцца, узяць вілкі і выняць з печы чыгун з вадою, але не можа адхінуць далоні ад скроняў. Галавач. А Сымонка, як прыкуты, Не мог пальцам зварухнуць, Не мог гэтых чараў путы Ні разбіць, ні адхінуць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)