прыкусі́ць, -ушу́, -у́сіш, -у́сіць; -у́шаны; зак., што.

Злёгку ўкусіўшы, сціснуць.

П. губу.

П. язык (таксама перан.: замаўчаць адразу, раптоўна; разм.).

|| незак. прыку́сваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкусі́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыкушу́ прыку́сім
2-я ас. прыку́сіш прыку́сіце
3-я ас. прыку́сіць прыку́сяць
Прошлы час
м. прыкусі́ў прыкусі́лі
ж. прыкусі́ла
н. прыкусі́ла
Загадны лад
2-я ас. прыкусі́ прыкусі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прыкусі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыкусі́ць сов. прикуси́ть;

п. зуба́мі — прикуси́ть зуба́ми;

п. язы́к — прикуси́ть язы́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкусі́ць, ‑купіў, ‑кусіш, ‑кусіць; зак.

1. што. Прышчаміць, наравіць зубамі (сваю губу, язык, шчаку). [Міхалючок] сцішыўся на Мікуцёвых руках, але Мікуць убачыў, як ён ад гэтага моцна сцяў зубы, аж прыкусіў губу. Чорны. // Заціснуць зубамі. Прыкусіўшы папяросу, маўчаў і Васіль. Шашкоў. Наташа пакрыўджана прыкусіла губу, на вачах у яе выступілі слёзы. Краўчанка.

2. чаго і без дап. Разм. Закусіць. [Лабыш:] — Пня, паглядзі прыкусіць чаго. Козел.

•••

Прыкусіць язык — раптоўна замаўчаць, устрымацца ад выказвання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыку́сваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. прыкусіць.

2. Адкусваць па кусочках.

П. цукар пры чаяванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыку́шаны прику́шенный; см. прыкусі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыку́сваць несов. прику́сывать; см. прыкусі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыку́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыкусіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прикуси́ть сов.

1. (зубами прищемить) прыкусі́ць;

2. (съесть немного) разг. перакусі́ць;

прикуси́ть язы́к прыкусі́ць язы́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закуси́тьI сов. (захватить крепко зубами) закусі́ць; прыкусі́ць;

закуси́ть удила́ закусі́ць цу́глі;

закуси́ть язы́к прыкусі́ць язы́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)