прыкры́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; зак.

1. Накрыцца, пакрыцца.

П. коўдрай.

П. ад сонца.

2. Схаваць, замаскіраваць свае дзеянні, намеры.

П. артыкулам закона.

|| незак. прыкрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. прыкры́цце, -я, н. і прыкрыва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкры́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыкры́юся прыкры́емся
2-я ас. прыкры́ешся прыкры́ецеся
3-я ас. прыкры́ецца прыкры́юцца
Прошлы час
м. прыкры́ўся прыкры́ліся
ж. прыкры́лася
н. прыкры́лася
Загадны лад
2-я ас. прыкры́йся прыкры́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прыкры́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыкры́цца сов., в разн. знач. прикры́ться;

п. ко́ўдраю — прикры́ться одея́лом;

п. аўтарытэ́там — (каго-небудзь) прикры́ться авторите́том (кого-л.)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкры́цца, ‑крыюся, ‑крыешся, ‑крыецца; зак.

1. Накрыцца, пакрыцца чым‑н. Васіль Сымонавіч прачытаў інфармацыю «З залы суда», пацікавіўся прагнозам надвор’я і ўжо збіраўся, як заўсёды, прыкрыцца газетаю і падрамаць з гадзінку. Арабей. Ліда ляжала на пасцелі, прыкрыўшыся да пояса лёгкаю дзяружкаю. Колас. Калгасны вартаўнік Максім, які сачыў за ўсім гэтым, лёг на посцілку, зверху прыкрыўся. Сабаленка. // Разм. Апрануцца збольшага. [Даміра:] — Бачыш, дзеўкі ў шаўках сядзяць. А пасля вайны прыкрыцца не было чым. Асіпенка. Не меў ён [Музыка] ні двара, Ні гароду; Толькі сярмяжку старую, — Прыкрыцца калі ў непагоду, — І жалейку жывую. Танк.

2. Засланіцца, загарадзіцца чым‑н. Увішны вадзіцель дае поўны ход назад, скіроўвае ўбок, пад мост, каб прыкрыцца ад агню. Гурскі. Насустрач выбеглі кіпарысы: «Ад нашага сонца, таварыш, прыкрыйся». Панчанка.

3. перан. Схаваць, замаскіраваць свае дзеянні, намеры. А я — паехаў, кінуў сябра, выкруціўся ад свайго дзяжурства, прымусіў Казіміра пайсці на варту, хоць чарга была мая. І чым прыкрыўся! Вельмі, маўляў, трэба пабачыць Валю, памагчы, пагаварыць з ёю. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накры́цца, -ры́юся, -ры́ешся, -ры́ецца; зак.

Пакрыцца, прыкрыцца чым-н. зверху.

Н. шынялём.

Хвастом накрыцца (разм., неадабр.) — знікнуць, учыніўшы што-н.

|| незак. накрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкрыва́цца несов., возвр., страд. прикрыва́ться; см. прыкры́цца, прыкрыва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкры́цце, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. прыкрыцца, прыкрыць.

2. Прадмет, за якім можна схавацца.

Стаць пад п.

3. Вайсковая часць, падраздзяленне, якое ахоўвае, прыкрывае каго-, што-н.

Артылерыйскае п.

Група прыкрыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прикры́ться

1. (покрыться, накрыть себя) прыкры́цца;

2. (о двери, окне и т. п.) прычыні́цца;

3. перен. прыкры́цца, замаскірава́цца, утаі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкрыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыкрываць — прыкрыць і прыкрывацца — прыкрыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спря́таться

1. схава́цца;

2. перен. затаі́цца, прыкры́цца (чым), схава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)