прыкруці́ць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прыкручу́ |
прыкру́цім |
| 2-я ас. |
прыкру́ціш |
прыкру́ціце |
| 3-я ас. |
прыкру́ціць |
прыкру́цяць |
| Прошлы час |
| м. |
прыкруці́ў |
прыкруці́лі |
| ж. |
прыкруці́ла |
| н. |
прыкруці́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прыкруці́ |
прыкруці́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прыкруці́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прыкруці́ць, -учу́, -у́ціш, -у́ціць; -у́чаны; зак., што.
1. Прышрубаваць, прымацаваць пры дапамозе шрубы, балта і пад.
П. гайку. П. засаўку да дзвярэй.
2. Закручваючы, прымацаваць, прывязаць.
П. рукі да спіны.
3. Круцячы, убавіць, укараціць.
П. кнот у лямпе.
|| незак. прыкру́чваць, -аю -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыкруці́ць сов.
1. (завинтить) приверну́ть;
п. га́йку — приверну́ть га́йку;
2. (прикрепить с помощью винта) привинти́ть, приверну́ть;
3. (привязать, закручивая) прикрути́ть, приверну́ть;
4. (вертя, убавить) прикрути́ть;
п. кнот у ля́мпе — прикрути́ть (приверну́ть) фити́ль в ла́мпе;
п. кран — прикрути́ть (приверну́ть) кран
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыкруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., што.
1. Прышрубаваць; закруціць. Прыкруціць гайку. // Прымацаваць да чаго‑н. з дапамогай шрубы, балта і пад. Клін патрэбна было пазам пакінуць на правую па ходу цягніка рэйку і прыкруціць балтамі. Краўчанка.
2. Закручваючы, прымацаваць; прывязаць. Прыладзіў [Зіновій Цімафеевіч] пучок мачалы, дротам прыкруціў да кія. Важнецкі квач атрымаўся. Нядзведскі.
3. Закруціць трохі або тужэй; падкруціць. Прыкруціць кран. // Круцячы, пакручваючы (рычажок, ручку), зменшыць што‑н., збавіць сілу, моц чаго‑н. Прыкруціць кнот у лямпе. □ Андрэй запаліў вялікі калгасны ліхтар.., прыкруціў агонь — меншы не так патушыць вецер — і пайшоў на ферму. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрыкру́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
Прыкруціць, прымацаваць усё, многае.
П. клямкі да дзвярэй.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прикрути́ть сов.
1. (привязать, закручивая) разг. прыкруці́ць, мног. папрыкру́чваць;
2. (убавить) прыкруці́ць;
прикрути́ть фити́ль прыкруці́ць кнот.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыкру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыкруціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкру́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыкруціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкру́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыкручваць — прыкруціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
приверте́ть сов., в разн. знач. прыкруці́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)