прыко́ваны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыко́ваны прыко́ваная прыко́ванае прыко́ваныя
Р. прыко́ванага прыко́ванай
прыко́ванае
прыко́ванага прыко́ваных
Д. прыко́ванаму прыко́ванай прыко́ванаму прыко́ваным
В. прыко́ваны
прыко́ванага
прыко́ваную прыко́ванае прыко́ваныя
прыко́ваных
Т. прыко́ваным прыко́ванай
прыко́ванаю
прыко́ваным прыко́ванымі
М. прыко́ваным прыко́ванай прыко́ваным прыко́ваных

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыко́ваны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыко́ваны прыко́ваная прыко́ванае прыко́ваныя
Р. прыко́ванага прыко́ванай
прыко́ванае
прыко́ванага прыко́ваных
Д. прыко́ванаму прыко́ванай прыко́ванаму прыко́ваным
В. прыко́ваны
прыко́ванага
прыко́ваную прыко́ванае прыко́ваныя
прыко́ваных
Т. прыко́ваным прыко́ванай
прыко́ванаю
прыко́ваным прыко́ванымі
М. прыко́ваным прыко́ванай прыко́ваным прыко́ваных

Кароткая форма: прыко́вана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыко́ваны, см. прыкава́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здра́длівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які заключае ў сабе здраду, з’яўляецца здрадай. Здрадлівы ўчынак. // перан. Які выдае тое, што хацелася б утаіць. Здрадлівая ўсмешка. □ Па светламу твару Колышава распаўзлася здрадлівая чырвань. Мележ.

2. Які можа здрадзіць; прадажны, вераломны. [Ворагам] удаецца мець уплыў толькі на здрадлівых і нікчэмных людзей. Хведаровіч. // Такі, на які нельга спадзявацца; падманлівы, ненадзейны. Прыкованы вочы, увага мільёнаў Да лагера Шміта на здрадлівым лёдзе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́гер, ‑а, м.

1. Часовая стаянка войска ў палявых умовах, а таксама войска, размешчанае такім чынам. Чуўся ціхі шум ротнае лагера ў ляску, ціха гулі галасы. Чорны. Калі Шутаў вярнуўся ў брыгадны лагер, было ўжо за поўнач. Мележ. // Сталае месцазнаходжанне партызан, паўстанцаў. Чорныя праталіны ля зямлянак партызанскага лагера курыліся парай. Лынькоў.

2. Часовае пасяленне, стаянка каго‑, чаго‑н. Лагер лесарубаў прачнуўся з усходам сонца. Машара. Пасялілі [Валерыя] у лагеры палатак, разам з іншымі будаўнікамі. Б. Стральцоў. Прыкованы вочы, увага мільёнаў Да лагера Шміта на здрадлівым лёдзе. Колас. // Летнія загоны для жывёлы паблізу пашы. — Пакуль свінарнік пабудуем, будзем трымаць маладняк у лагерах, — прапанаваў адзін [член праўлення]. Сергіевіч.

3. Месца ўтрымання ваеннапалонных ці зняволеных. Вясной .. акупанты прадбачліва сталі збіраць сейбітаў. Каб загнаць іх за браты лагераў і там замарыць ці завезці ў Нямеччыну. Брыль. Праз некалькі дзён Ляксея судзілі. Яму далі год і адправілі некуды ў лагер. Ермаловіч.

4. перан. Грамадска-палітычная групоўка; калектыў людзей, аб’яднаных адзінствам поглядаў, перакананняў. Лагер міру і сацыялізма. □ Міхалка падзяліў людзей сваёй ваколіцы на два лагеры — на ворагаў і прыяцеляў савецкай улады. Бядуля.

•••

Канцэнтрацыйны лагер — месца масавага зняволення і знішчэння барацьбітоў за дэмакратыю і сацыялізм, ваеннапалонных і інш.

Піянерскі лагер — выхаваўча-аздараўленчая ўстанова для піянераў і школьнікаў у СССР.

[Ням. Lager.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)