прыкла́дванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. прыкла́дванне
Р. прыкла́двання
Д. прыкла́дванню
В. прыкла́дванне
Т. прыкла́дваннем
М. прыкла́дванні

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыкла́дванне ср., см. прыклада́нне

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкла́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыкладваць — прыкласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прылажы́цца, -ажу́ся, -о́жышся, -о́жыцца; зак.

1. Тое, што і прыкласціся.

2. Дакрануцца губамі, цалуючы.

П. да рукі.

|| незак. прыклада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. прыклада́нне, -я, н. і прыкла́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прылажы́ць, -ажу́, -о́жыш, -о́жыць; -о́жаны; зак., што да чаго.

Тое, што і прыкласці.

П. палец да вуснаў.

П. намаганні.

П. рукі да чаго-н. (перан.: пачаць рабіць што-н., праявіўшы ініцыятыву).

|| незак. прыклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прыкла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыклада́нне, -я, н. і прыкла́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкла́сці, -ладу́, -ладзе́ш, -ладзе́; -ладзём, -ладзяце́, -ладу́ць; -ла́ў, -ла́ла; -ладзі́; -ла́дзены; зак., што да чаго.

1. Пакласці ўшчыльную.

П. трубку да вуха.

2. Падаць разам з чым-н., далучыць да чаго-н.

П. да заявы даведку.

3. Накіраваць дзеянне чаго-н. на што-н., прымяніць.

П. ўсе намаганні.

|| незак. прыклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прыкла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыклада́нне, -я, н. і прыкла́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкла́сціся, -ладу́ся, -ладзе́шся, -ладзе́цца; -ладзёмся, -ладзяце́ся, -ладу́цца; -ла́ўся, -ла́лася; -ладзі́ся; зак.

1. Наблізіць ушчыльную да чаго-н. (вуха ці вока), каб пачуць, разгледзець што-н.

П. вухам да шчыліны.

2. Прыціснуўшыся шчакой да ружэйнай ложы, прыцэліцца.

П. і выстраліць.

3. да чаго. Накіраваць дзеянне, сілы на што-н. (разм.).

Добра п. да пілы.

|| незак. прыклада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і прыкла́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Прыкладвацца да чаркі (перан.: выпіваць; у 2 знач.; разм.).

|| наз. прыклада́нне, -я, н. і прыкла́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прикла́дывание

1. прыклада́нне, -ння ср., мн. нет, прыкла́дванне, -ння ср., мн. нет;

2. дадава́нне, -ння ср.; прыклада́нне, -ння ср., прыкла́дванне, -ння ср.; см. прикла́дывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

приложе́ние ср.

1. (действие) прыклада́нне, -ння ср., прыкла́дванне, -ння ср.; дастасава́нне, -ння ср., дастасо́ўванне, -ння ср., дапасо́ўванне, -ння ср., прымяне́нне, -ння ср.; см. приложи́ть 1, 4;

2. (то, что является добавлением к чему-л.) дада́так, -тку м.;

3. грам. прыда́так, -тка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)