прыкла́сці, -ладу́, -ладзе́ш, -ладзе́; -ладзём, -ладзяце́, -ладу́ць; -ла́ў, -ла́ла; -ладзі́; -ла́дзены; зак., што да чаго.

1. Пакласці ўшчыльную.

П. трубку да вуха.

2. Падаць разам з чым-н., далучыць да чаго-н.

П. да заявы даведку.

3. Накіраваць дзеянне чаго-н. на што-н., прымяніць.

П. ўсе намаганні.

|| незак. прыклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прыкла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыклада́нне, -я, н. і прыкла́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)