прыду́рак

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прыду́рак прыду́ркі
Р. прыду́рка прыду́ркаў
Д. прыду́рку прыду́ркам
В. прыду́рка прыду́ркаў
Т. прыду́ркам прыду́ркамі
М. прыду́рку прыду́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыду́рак, -рка м., прост. приду́рок, полуду́рок, придуркова́тый челове́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыду́рак, ‑рка, м.

Разм. Дурнаваты, бесталковы або з дзівацтвамі чалавек. Пад вонкавай наіўнасцю афіцэр так і не разгадаў хітрасці, палічыў мяне за прыдурка і не аддаў паліцыянту. Карпюк. Пакідалі п’янчугі ці прыдуркі Газет абрыўкі, шкло, шматкі праграм. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыду́рак экспр. ’прыбудова; каморка’ (брасл., Сл. ПЗБ). Суфіксальна аформленае запазычанне з літ. priedurà ’тс’, у якім корань звязаны з дзве́ры (гл.), на што таксама паказвае лакалізацыя слова. Стылістычная памета адназначна паказвае на другасную семантычную сувязь з разм. прыду́рак ’дурань’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

полуду́рок прост. прыду́рак, -рка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недоу́мок прост. прыду́рак, -ка м.; в знач. сущ. прыдуркава́ты, -тага м., перен., разг. недапе́чаны, -нага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рытату́йня, рытату́йнасць, рыстату́йня, рыстату́йнасць ’дурнота’ (Янк. Мат.), рытату́йна, рыстату́йна ’бязглузды, дурны’ (Янк. Мат.), рытату́йный, рыстату́йный ’бязглузды, дурны’ (Янк. Мат.), руск. дыял. ритату́ешник ’клоун, камедыянт’, ритату́й ’камедыянт’, ’дурань, прыдурак’, ритату́йчик ’кукла’. Магчыма, экспрэснае ўтварэнне ад ратату́й ’французскае блюда’. З іншага боку параўн. чэш. řítiti se ’скідваць’, ’абрушвацца’, ’абвальвацца’, серб.-харв. ри̏таты се ’брыкацца’, ’біць заднімі нагамі’ (пра каня), балг. ри́там, ры́там ’брыкаць’, ’лягаць’, ’піхаць’, якое да прасл. *rjutiti, rutiti ’брыкацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дурань, дурны, вар'ят; дурніца, дурыла, дуралей, прыдурак, тупіца, ёлуп, ёлупень, доўбень, асталоп, абэлтух, шаленец, ідыёт, псіхапат, крэцін (разм.); асёл, баран, пень, палена, дуб, дубіна, бот, лапаць, халява, хамут, абух, бязмен (перан., лаянк.) □ дурная галава, яловая галава

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)