прыдво́рная

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. прыдво́рная прыдво́рныя
Р. прыдво́рнай прыдво́рных
Д. прыдво́рнай прыдво́рным
В. прыдво́рную прыдво́рных (адуш.)
Т. прыдво́рнай
прыдво́рнаю
прыдво́рнымі
М. прыдво́рнай прыдво́рных

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыдво́рная сущ. придво́рная

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыдво́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца на службе пры двары манарха. Прыдворная знаць. Прыдворны паэт.

2. у знач. наз. прыдво́рны, ‑ага, м.; прыдво́рная, ‑ай, ж. Асоба, якая ўваходзіць у штат двара манарха.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыдво́рны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да двара манарха.

Прыдворная пасада.

2.

У знач. наз. прыдво́рны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Асоба, якая знаходзіцца пры манарху і ўваходзіць у яго акружэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыдво́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыдво́рны прыдво́рная прыдво́рнае прыдво́рныя
Р. прыдво́рнага прыдво́рнай
прыдво́рнае
прыдво́рнага прыдво́рных
Д. прыдво́рнаму прыдво́рнай прыдво́рнаму прыдво́рным
В. прыдво́рны (неадуш.)
прыдво́рнага (адуш.)
прыдво́рную прыдво́рнае прыдво́рныя (неадуш.)
прыдво́рных (адуш.)
Т. прыдво́рным прыдво́рнай
прыдво́рнаю
прыдво́рным прыдво́рнымі
М. прыдво́рным прыдво́рнай прыдво́рным прыдво́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паж, ‑а, м.

1. У сярэднія вякі — падлетак, юнак дваранскага роду, які служыў пры двары караля або буйнога феадала. Паж каралевы. // перан. Іран. Аб мужчыне, які аддана адносіцца да жанчыны, дагаджае ёй.

2. У царскай Расіі і краінах Заходняй Еўропы — малодшая прыдворная пасада.

3. У царскай Расіі — выхавальнік Пажскага корпуса.

[Фр. page.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

да́ма, ‑ы, ж.

1. Жанчына, якая належыць да багатага ці інтэлігентнага асяроддзя (уст.). Прыдворная дама. □ На беразе ракі індыйскай Джамны жылі даўней прыгожыя тры дамы. Дубоўка. // Замужняя жанчына ў адрозненне ад дзяўчыны. Паненкі і маладыя дамы гарнуліся да вайсковых. Колас.

2. Жанчына або дзяўчына, якая танцуе ў пары з кавалерам ці ўдзельнічае ў якой‑н. гульні. Найдус галантна падводзіў сваю даму да кожнага госця, з якім і віталася яна ўсё з той жа чараўнічаю ўсмешкай. Колас.

3. Трэцяя па старшынству ігральная карта з малюнкам жанчыны. Званковая дама.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)