прыда́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
прыда́чны |
прыда́чная |
прыда́чнае |
прыда́чныя |
| Р. |
прыда́чнага |
прыда́чнай прыда́чнае |
прыда́чнага |
прыда́чных |
| Д. |
прыда́чнаму |
прыда́чнай |
прыда́чнаму |
прыда́чным |
| В. |
прыда́чны (неадуш.) прыда́чнага (адуш.) |
прыда́чную |
прыда́чнае |
прыда́чныя (неадуш.) прыда́чных (адуш.) |
| Т. |
прыда́чным |
прыда́чнай прыда́чнаю |
прыда́чным |
прыда́чнымі |
| М. |
прыда́чным |
прыда́чнай |
прыда́чным |
прыда́чных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Прыда́ча ’тое, што дададзена, прыдадзена; прыбаўленне да цаны’ (ТСБМ, Мік., Др.-Падб., Нас., ТС), пры́дача ’прыдача, удача’ (Байк. і Некр.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад прыда́ць. Сюды ж вытворныя прыда́члівы ’шчаслівы, удачлівы; які мае асаблівы нораў’ (Нас.), прыда́чны ’ўдалы, удачны; выгадны’ (Нас., Байк. і Некр., Янк. 1). Таксама да гэтага гнязда другасны вытворны назоўнік прыда́ка ’ўдачнік; удалы, зухаваты; неўтаймоўны, непадобны характарам на родных’ (Нас., Байк. і Некр.) з далейшым зрухам семантыкі — ’выпадак; нечаканасць’ (Нас.). У апошнім выклікае цікавасць не зусім яснае (адваротнае) чаргаванне ‑ч‑/‑к‑, якое, магчыма, выклікана пераасэнсаваннем формы слова пры субстантывацыі. Верагодна, усх.-слав., параўн. рус. прида́ча, прида́чливый ’здольны, умелы; спрытны’, укр. прида́ча.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)