прыгразі́ць гл. гразіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгразі́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыгражу́ прыгро́зім
2-я ас. прыгро́зіш прыгро́зіце
3-я ас. прыгро́зіць прыгро́зяць
Прошлы час
м. прыгразі́ў прыгразі́лі
ж. прыгразі́ла
н. прыгразі́ла
Загадны лад
2-я ас. прыгразі́ прыгразі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прыгразі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыгразі́ць сов. пригрози́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгразі́ць, ‑гражу, ‑грозіш, ‑грозіць; зак.

З пагрозай папярэдзіць аб чым‑н., паабяцаць зрабіць што‑н. непрыемнае. Прыгразіць судом. □ Косцік ніяк не хацеў абуваць важкіх чаравікаў — прывык бегаць босыя. Ды сястра прыгразіла, што не возьме яго, і хлопчык паслухмяна абуўся. Даніленка. Лявонка ад страху замірае, бо маці толькі што прыгразіла яму дзедам Запрудам, які можа яго забраць. Асіпенка. // Зрабіць пагражальны жэст, рух. — Падлогу запэцкаеш, хіба не бачыш, толькі што памылі, — Паліна Антонаўка прыгразіла яму пальцам і зачыніла дзверы на зашчапку. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гразі́ць, гражу́, гро́зіш, гро́зіць; незак.

1. каму чым. Абяцаць зрабіць каму-н. непрыемнасць.

Г. турмой.

2. каму і без дап. Рабіць пагражальны жэст.

Г. пальцам.

|| зак. прыгразі́ць, -гражу́, -гро́зіш, -гро́зіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пригрози́ть сов. прыгразі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згразі́ць, згражу, згрозіш, згрозіць; зак.

Прыстрашыць, прыгразіць. Згразіў на бяду — пусціў рака ў ваду. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгразі́цца, ‑гражуся, ‑грозішся, ‑грозіцца; зак.

Разм. Тое, што і прыгразіць. Пільнавацца трэба, калі Яўхім прыгразіўся!.. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпужа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і прыпужну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго (што) (разм.).

Злёгку напужаць, прыгразіць з мэтай уздзеяння.

Прыпужаць пакараннем.

Прыпужнуць вымовай.

|| незак. прыпу́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прытро́нціцьпрыгразіць’ (воран., Сл. ПЗБ). Відаць, мясцовае ўтварэнне на базе польск. trącíć ’штурхаць, піхаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)