пры́гаршчы

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. пры́гаршчы
Р. пры́гаршчаў
Д. пры́гаршчам
В. пры́гаршчы
Т. пры́гаршчамі
М. пры́гаршчах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пры́гаршчы, -аў.

1. Складзеныя разам у выглядзе акругленага ёмішча абедзве далоні так, каб можна было туды чаго-н. насыпаць, наліць.

Падставіць п.

2. Колькасць чаго-н., якая ўмяшчаецца ў складзеныя такім чынам далоні.

Цэлыя п. арэхаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́гаршчы ед. нет при́го́ршня ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́гаршчы, ‑аў; адз. няма.

1. Абедзве далоні з прыгнутымі пальцамі, складзеныя так, каб імі можна было што‑н. набраць, зачэрпаць, трымаць і пад. Падставіць прыгаршчы. □ Чалавек супакоіўся, дастаў папяросу і, хаваючы запалку ў прыгаршчы, прыкурыў. Крапіва. Памыўшыся, .. [Іван] набраў у прыгаршчы вады і здалёк размашыста пырснуў на .. [Джулію]. Быкаў.

2. Колькасць чаго‑н., якая ўмяшчаецца або можа ўмясціцца ў складзеныя такім чынам далоні. Хто квас ім [салдатам] падносіў, Хто прыгаршчы ягад, — Прагнаць неадступную Летнюю смагу. Танк. [Волька] выграбла ямку на ўзгорку, узяла ў анучку з прыгаршчы зямлі і пайшла адтуль напрасткі ў МТС да агранома. Кулакоўскі. Васіль Хамутоўскі схапіў з-пад лавы торбачку і... рукі яго бяссільна апусціліся. Мукі заставалася прыгаршчаў двое, не больш. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́гаршчы, прыго́ршчы ’абедзве далоні з прыгнутымі пальцамі, складзеныя так, каб імі можна было што-небудзь набіраць, зачэрпваць, трымаць і пад.; колькасць чаго-небудзь, якая ўмяшчаецца ў складзеныя такім чынам далоні’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Інстр. 1; ушац., капыл., КЭС; Сцяшк., ТСБМ, Сл. ПЗБ), пры́гарашчы, пры́горшчы, пры́гаршы ’тс’ (Сл. ПЗБ, ТС), пры́гаршч ’тс’ (Ян.), ’далонь; горстка’ (Шпіл., Байк. і Некр.), пры́гаршчы ’горстка’ (Ласт.), параўн. з развіццём семантыкі прігорчі ’мера сыпучых рэчываў’ (Бес.) і менш яснае, але ўсё ж такі звязанае з асноўным значэннем, пры́гаршча ’сноп бобу’ (петрык., ЛА, 2); сюды ж адз. л. прыго́рсцьпрыгаршчы’ (Гарэц.; Бяльк.). Узыходзіць да прасл. *prigъrstь/*prigъrstia, прэфіксальнага ўтварэння ад *gъrstь (падрабязна гл. ЭССЯ, 7, 212–213); параўн. го́рстка, гл. таксама ґа́рсць. Сюды ж больш познія назоўнікі з суф. ‑нʼ(а): пры́горшня, мн. л. пры́гаршні ’складзеныя ў выглядзе лодачкі далоні рук’ (Інстр. 1, Ян., ТС). Параўн. укр. при́гірщ, при́горщ, при́горщипрыгаршчы’. Рус. дыял. при́горщьпрыгаршчы’, при́го́ршни ’тс’, смал. при́го́рстка ’вялікія прыгаршчы чаго-небудзь’, ст.-рус. пригърща, пригръща, пригорща ’жменя, прыгаршчы’, польск. przygarść, przygarśnie, przygarstnia, przygarstek, каш. přëgårsc, přëgarst, přëgarscnë, přëgarstńica, чэш. přehršel, přehrštle, славац. priehršť, prehrštie, славен. praíšče, серб.-харв. prȅgršt, prȅgrst, балг. пригръ́ща, пригаща, пъ́ргъща. Бязлай (3, 119) першапачатковай формай лічыць *prigъrstьje або *prigъrstьja. Гл. Фасмер, 3, 363; БЕР, 5, 706; 6, 78.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэшчыпрыгаршчы’ (шчуч., лід., Сл. ПЗБ). Сцягнутая форма ад прыгаршчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

при́го́ршня ж. пры́гаршчы, -чаў ед. нет;

по́лными при́го́ршнями по́ўнымі пры́гаршчамі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абшчарэ́піць

‘многа ўзяць у прыгаршчы чаго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абшчарэ́плю абшчарэ́пім
2-я ас. абшчарэ́піш абшчарэ́піце
3-я ас. абшчарэ́піць абшчарэ́пяць
Прошлы час
м. абшчарэ́піў абшчарэ́пілі
ж. абшчарэ́піла
н. абшчарэ́піла
Загадны лад
2-я ас. абшчарэ́п абшчарэ́пце
Дзеепрыслоўе
прош. час абшчарэ́піўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Трэ́шчыпрыгаршчы’: узяла мукі трэшчы (лід., Сл. ПЗБ). Няясна; мажліва, наватвор ад трэ́шчыць ‘пляскаць (у далоні)’, г. зн. столькі, колькі можна ўзяць у далоні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

піло́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Р мн. ‑ловак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пілаваць.

2. зб. Разм. Піламатэрыялы. Сеўшы на тоўстую сасновую пілоўку, дзед набраў прыгаршчы жоўтых апілак. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)