пры́гарад
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пры́гарад |
пры́гарады |
| Р. |
пры́гарада |
пры́гарадаў |
| Д. |
пры́гараду |
пры́гарадам |
| В. |
пры́гарад |
пры́гарады |
| Т. |
пры́гарадам |
пры́гарадамі |
| М. |
пры́гарадзе |
пры́гарадах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пры́гарад, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. Пасёлак, які прымыкае да тэрыторыі вялікага горада.
2. У Старажытнай Русі: горад, падпарадкаваны палітычна і гаспадарча галоўнаму гораду вобласці.
Прыгарады Вялікага Ноўгарада.
|| прым. пры́гарадны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пры́гарад, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Населены пункт, размешчаны паблізу вялікага горада, побач з горадам. Прыгарады Мінска. □ Праз белую заслону мільгалі збудаванні прыгарадаў: невыразныя абрысы цагляных будынкаў, коміны, парніковыя рамы каля самай дарогі. Шамякін. Справа і злева зазелянелі садзікі, у якіх туліліся невялікія дамы прыгарада. Корбан.
2. У старажытнай Русі — горад, пасяленне, якія адміністрацыйна і эканамічна падпарадкоўваюцца другому, больш буйнаму гораду. Прыгарады Вялікага Ноўгарада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгарад, прадмесце, прымесце, ускраіна
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
при́город пры́гарад, -да м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пры́гарадны, -ая, -ае.
1. гл. прыгарад.
2. Які знаходзіцца, размешчаны ў прыгарадзе, у наваколлі горада.
П. жыхар.
П. завод.
3. Пра транспарт: не далёкі, які абслугоўвае блізкія ад горада раёны.
П. аўтобус.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абзеляні́цца, ‑ніцца; зак.
Пакрыцца расліннасцю, зелянінай. Увесь пасёлак разросся, абзеляніўся і нагадвае далекаваты прыгарад. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слабо́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Уст.
1. Памянш. да слабада (у 3 знач.).
2. Пасёлак каля горада; прыгарад. На другім канцы горада, каля гліністага яру, стаіць слабодка Ганчароўка. Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасёлак, ‑лка, м.
Населены пункт гарадскога тыпу. Рыбацкі пасёлак. Чыгуначны пасёлак. □ З навін у Чмараве тое, што нядаўна Чмарава разбілі: адных — на пасёлкі, другіх — на хутары. Каваль. Увесь пасёлак разросся, абзеляніўся і нагадвае далекаваты прыгарад. Кулакоўскі. Амяльян агібае хутаркі і пасёлкі, выбірае глухія дарожкі і сцежкі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)