прыгаво́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Вострыя, забаўныя словы, словазлучэнні, якія ўстаўляюцца ў гаворку.

Гаварыць з прыгаворкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгаво́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прыгаво́рка прыгаво́ркі
Р. прыгаво́ркі прыгаво́рак
Д. прыгаво́рцы прыгаво́ркам
В. прыгаво́рку прыгаво́ркі
Т. прыгаво́ркай
прыгаво́ркаю
прыгаво́ркамі
М. прыгаво́рцы прыгаво́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыгаво́рка ж. пригово́р м., пригово́рка, прибау́тка;

галава́ з пакло́нам, язы́к з ~кайпогов. голова́ с покло́ном, язы́к с пригово́ром (с прибау́ткой)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгаво́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Вострыя, забаўныя словы, словазлучэнні, якія ўжываюцца для ажыўлення гаворкі, якога‑н. дзеяння; прымаўка. Некалькі жанчын і дзяўчат, са смехам і прыгаворкамі памагаючы адна адной, узлазілі на прычэп. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прибау́тка прыгаво́рка, -кі ж., пры́маўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысло́ўе², -я, мн. -і, -яў, н.

Прыгаворка, выраз і пад., якія ўстаўляюцца ў мову для большай эфектнасці ці па прывычцы, або тое, што гаворыцца для суправаджэння якіх-н. дзеянняў.

Традыцыйныя прыслоўі заклінання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́маўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -мавак, ж.

1. Устойлівы выраз, пераважна вобразны, які не складае, у адрозненне ад прыказкі, закончанага суджэння і не з’яўляецца афарызмам.

2. Словы, якія часта кім-н. паўтараюцца; прыгаворка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пригово́рка разг., нар.-поэт. пры́маўка, -кі ж., прыгаво́рка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пры́гаваразка ’прымаўка’ (Сл. ПЗБ). Кантамінацыя семантычна блізкіх прыгаво́рка і пры́казка (гл. прыгавары́ць і прыказа́ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́казка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

1. Кароткае народнае выслоўе павучальнага зместу; народны афарызм.

Стаць прыказкай (пра каго-, што-н., што стала агульнавядомым з якога-н. боку).

2. Прыгаворка, зачын казкі.

Гэта п., а казка наперадзе.

|| прым. пры́казкавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

П. выраз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)