прывіле́я
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
прывіле́я |
прывіле́і |
| Р. |
прывіле́і |
прывіле́й |
| Д. |
прывіле́і |
прывіле́ям |
| В. |
прывіле́ю |
прывіле́і |
| Т. |
прывіле́яй прывіле́яю |
прывіле́ямі |
| М. |
прывіле́і |
прывіле́ях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прывіле́й
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
прывіле́й |
прывілеі |
| Р. |
прывілею |
прывілеяў |
| Д. |
прывілею |
прывілеям |
| В. |
прывіле́й |
прывілеі |
| Т. |
прывілеем |
прывілеямі |
| М. |
прывілеі |
прывілеях |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прывіле́я, -і, мн. -і, -ле́й, ж.
Выключнае права, ільгота.
Прывілеі ветэранам вайны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паадме́ньваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.
Адмяніць усё, многае.
П. ільготы і прывілеі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сяме́йнасць, -і, ж.
1. Стан сямейнага (у 2 знач.); сямейны спосаб жыцця.
2. Заганны прынцып падбору кадраў, размеркавання працы, калі перавага і прывілеі аддаюцца родзічам і сваякам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прывіле́я, ‑і, ж.
Выключнае права, якім карыстаецца хто‑н. у адрозненне ад іншых. Дэлегацкія прывілеі. Саслоўныя прывілеі. □ Раз у год Лукаш меў адну прывілею: у дзень святых апосталаў Пятра і Паўла ён мог рабіць усё, што захоча. Колас. Зусь расказаў мне, што тады, калі ў Рагазіне арганізаваўся калгас, Леўка, каб мець прывілеі, прыкінуўся інвалідам. Сабаленка.
[Лац. privilegium.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прывілеява́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае прывілеі, карыстаецца імі. Наведвальнікаў .. [у аптэцы] было мала, бо ёю карысталіся пераважна прывілеяваныя кліенты — работнікі ўправы, паліцыі і іншых акупацыйных устаноў. Няхай. // Які дае некаторыя прывілеі. Прывілеяванае становішча. □ Адна ў адным была Вера паслядоўнай — не служыць фашыстам сваёй прафесіяй, не працаваць на якой-небудзь прывілеяванай рабоце добраахвотна. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ю́нкерства, ‑а, н.
1. зб. Юнкеры. Прывілеі юнкерства.
2. Званне юнкера (у 1, 2 знач.), а таксама прабыванне ў юнкерах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́ста, -ы, ДМ ка́сце, мн. -ы, каст і -аў, ж.
1. У краінах Усходу: грамадская група, адасобленая паходжаннем, родам заняткаў і прававым становішчам сваіх членаў.
К. брахманаў.
2. перан. Замкнутая грамадская групоўка, якая ахоўвае сваю адасобленасць і свае саслоўныя і групавыя прывілеі (неадабр.).
|| прым. ка́ставы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ка́ста, ‑ы, ДМ ‑касце, ж.
1. У Індыі і некаторых іншых краінах Усходу — грамадская група, строга адасобленая паходжаннем, родам заняткаў і прававым становішчам сваіх членаў. Каста брамінаў.
2. перан. Замкнутая грамадская групоўка, якая строга ахоўвае сваю адасобленасць і свае саслоўныя або групавыя прывілеі. Дваранская каста.
[Партуг. casta — род, пакаленне ад лац. castus — чысты.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)