прываро́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прываро́тны прываро́тная прываро́тнае прываро́тныя
Р. прываро́тнага прываро́тнай
прываро́тнае
прываро́тнага прываро́тных
Д. прываро́тнаму прываро́тнай прываро́тнаму прываро́тным
В. прываро́тны (неадуш.)
прываро́тнага (адуш.)
прываро́тную прываро́тнае прываро́тныя (неадуш.)
прываро́тных (адуш.)
Т. прываро́тным прываро́тнай
прываро́тнаю
прываро́тным прываро́тнымі
М. прываро́тным прываро́тнай прываро́тным прываро́тных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прываро́тны, ‑ая, ‑ае.

У забабонных уяўленнях — які можа прывабіць, выклікаць любоў да каго‑н. Прываротны корань. Прываротнае зелле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приворо́тныйI разг. прываро́тны;

приворо́тная скаме́ечка прываро́тная ла́вачка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прываро́т ’прычароўванне, варажба; чароўная сіла варажбы’ (Нас., Байк. і Некр., Растарг.), ’тое, што можа прывабіць, выклікаць любоў да каго-небудзь’ (Нар. Гом.). Сюды ж пры́воротынь ’піжма звычайная’ (Сіг.), прывараті́ть ’прываражыць’ (Растарг.), прываро́тны ’ў забабонных уяўленнях — які можа прывабіць, выклікаць любоў да каго-небудзь’ (ТСБМ), прыва́ратны карэнь ’корань для чаравання, любчык, любіста’ (Др.-Падб.), нарэшце, прываротны́й ’добразычлівы, прыхільны’ (Клім.) са стратай базавай семантыкі. Да прывараці́ць ’прычараваць’ < вараці́ць (гл. варо́чаць) з семантыкай (і практыкай) рытуальнага дзеяння, накіраванага на вяртанне аб’екту магічнага ўздзеяння, параўн. ст.-бел. приворотити ’аднавіць, вярнуць’, приворотитися ’апамятацца, апрытомнець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)