прыва́бны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыва́бны прыва́бная прыва́бнае прыва́бныя
Р. прыва́бнага прыва́бнай
прыва́бнае
прыва́бнага прыва́бных
Д. прыва́бнаму прыва́бнай прыва́бнаму прыва́бным
В. прыва́бны (неадуш.)
прыва́бнага (адуш.)
прыва́бную прыва́бнае прыва́бныя (неадуш.)
прыва́бных (адуш.)
Т. прыва́бным прыва́бнай
прыва́бнаю
прыва́бным прыва́бнымі
М. прыва́бным прыва́бнай прыва́бным прыва́бных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыва́бны, -ая, -ае.

1. Які вабіць, прыцягвае да сябе якімі-н. якасцямі, рысамі; прыемны з выгляду, мілавідны.

Прывабныя рысы твару.

2. Прыемны, мілы.

П. голас.

Прывабная ўсмешка.

3. Які вабіць чым-н., выклікае цікавасць.

Прывабная прафесія.

|| наз. прыва́бнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыва́бны

1. соблазни́тельный, зама́нчивый, увлека́тельный;

~ныя перспекты́вы — соблазни́тельные (зама́нчивые, увлека́тельные) перспекти́вы;

~ная прапано́ва — зама́нчивое предложе́ние;

2. (приятный) привлека́тельный, притяга́тельный, завлека́тельный;

~ныя ры́сы тва́ру — привлека́тельные черты́ лица́;

3. (полный обаяния, очарования) обая́тельный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыва́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вабіць, прыцягвае да сябе якімі‑н. якасцямі, рысамі. «На, еш, я не хачу, дальбог», — гаварыў .. [Толя], працягнуўшы Сашку далонь, на якой быў пакутліва прывабны ласунак. Брыль. Але ў гэтым прызнанні было столькі нявіннай прастаты, шчырай даверлівасці, што такая вестка мяне не толькі не адштурхнула, а зрабіла паненку яшчэ больш прывабнай. Карпюк. // Прыемны з выгляду; прыгожы, мілавідны. Прывабная постаць. Прывабныя рысы твару. □ Прывабныя, ветлівыя дзяўчаты міла ўсміхаюцца і вітаюць нечаканых гасцей. Новікаў.

2. Прыемны; мілы. Прывабны голас. Прывабны выгляд. Прывабная ўсмешка. □ Цішыня і прывабнае цяпло агарнулі.. [Несцера]. Кулакоўскі. — Вам, мусіць, нявесела аднаму? — спытала жанчына.. голасам, у якім чуўся нейкі прывабны смех. Колас.

3. Які вабіць чым‑н., выклікае цікавасць. Прывабная прафесія. □ Вядома, прывабная прапанова — працаваць у клініцы пад кіраўніцтвам такога славутага прафесара. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зага́дкава-прыва́бны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зага́дкава-прыва́бны зага́дкава-прыва́бная зага́дкава-прыва́бнае зага́дкава-прыва́бныя
Р. зага́дкава-прыва́бнага зага́дкава-прыва́бнай
зага́дкава-прыва́бнае
зага́дкава-прыва́бнага зага́дкава-прыва́бных
Д. зага́дкава-прыва́бнаму зага́дкава-прыва́бнай зага́дкава-прыва́бнаму зага́дкава-прыва́бным
В. зага́дкава-прыва́бны (неадуш.)
зага́дкава-прыва́бнага (адуш.)
зага́дкава-прыва́бную зага́дкава-прыва́бнае зага́дкава-прыва́бныя (неадуш.)
зага́дкава-прыва́бных (адуш.)
Т. зага́дкава-прыва́бным зага́дкава-прыва́бнай
зага́дкава-прыва́бнаю
зага́дкава-прыва́бным зага́дкава-прыва́бнымі
М. зага́дкава-прыва́бным зага́дкава-прыва́бнай зага́дкава-прыва́бным зага́дкава-прыва́бных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зава́бны разг., см. прыва́бны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

привлека́тельный прыва́бны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зама́нлівы, -ая, -ае.

Прывабны, спакуслівы.

Заманлівая перспектыва.

|| наз. зама́нлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зава́блівы, -ая, -ае.

Які заваблівае, прывабны.

Заваблівыя вочы.

|| наз. зава́блівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́бны, -ая, -ае.

Які вабіць, зачароўвае сваім выглядам; прывабны.

|| наз. ва́бнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)