прыблу́днік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прыблу́днік прыблу́днікі
Р. прыблу́дніка прыблу́днікаў
Д. прыблу́дніку прыблу́днікам
В. прыблу́дніка прыблу́днікаў
Т. прыблу́днікам прыблу́днікамі
М. прыблу́дніку прыблу́дніках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыблу́днік, ‑а, м.

Абл. Той, хто далучыўся да каго‑н., прыстаў, прыблудзіўся да якога‑н. месца. Усё ўскладнялася яшчэ і тым, што ў гэтыя ж балотныя, пустэльныя мясціны трапілі некаторыя адшчапенцы з далёкіх брыгад і злучэнняў.. Амаль кожны з такіх прыблуднікаў жыў сам па сабе і дзейнічаў як хацеў. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыблу́да, прыблу́д, прыблу́дак ’чужы, нетутэйшы чалавек; прыблудная жывёліна’ (Нас., Ласт., Растарг., ТСБМ; брасл., мін., Сл. ПЗБ; ТС), прыблу́днік ’той, хто далучыўся да каго-небудзь, прыстаў, прыблудзіўся да якога-небудзь месца’ (ТСБМ), прыблу́дыш ’беспрытульны, немаведама чый’ (Бяльк.). Назоўнікі, утвораныя ад дзеяслова прыблудзіць (‑цца) < блудзіць (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чужынец, чужаземец, іншаземец, чужаніца, чужак, прышэлец, прышлец, прыблуда, прыблуднік

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)