прыахво́ціцца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прыахво́чуся |
прыахво́цімся |
| 2-я ас. |
прыахво́цішся |
прыахво́ціцеся |
| 3-я ас. |
прыахво́ціцца |
прыахво́цяцца |
| Прошлы час |
| м. |
прыахво́ціўся |
прыахво́ціліся |
| ж. |
прыахво́цілася |
| н. |
прыахво́цілася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прыахво́цься |
прыахво́цьцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прыахво́ціўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
прыахво́ціцца (да чаго) сов. приохо́титься (к чему), пристрасти́ться (к чему);
п. да тэлеві́зара — приохо́титься (пристрасти́ться) к телеви́зору
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыахво́ціцца, ‑вочуся, ‑воцішся, ‑воціцца; зак.
Развіць у сабе ахвоту, жаданне рабіць што‑н., займацца чым‑н. Прыахвоціцца да спорту. □ Таму і да палявання... [Ладуцька] прыахвоціўся, што, акрамя асалоды, яно давала яшчэ і прыбытак. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыахво́ціць, -о́чу, -о́ціш, -о́ціць; -о́чаны; зак., каго (што) і да чаго (разм.).
Выклікаць у каго-н. ахвоту да чаго-н.
П. дзяцей да чытання.
|| незак. прыахво́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. прыахво́ціцца, -о́чуся, -о́цішся, -о́ціцца; незак. прыахво́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
приохо́титься прыахво́ціцца, заахво́ціцца;
приохо́титься к чте́нию прыахво́ціцца да чыта́ння (заахво́ціцца чыта́ннем);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыахво́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прыахвоціцца.
2. Зал. да прыахвочваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карцёж, ‑цяжу, м.
Разм. Азартная і зацяжная гульня ў карты. Завесці карцёж. Прыахвоціцца да карцяжу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыахво́чвацца (да чаго) несов., возвр., страд. приохо́чиваться (к чему); см. прыахво́ціцца, прыахво́чваць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пристрасти́ться заахво́ціцца (кім, чым), прыахво́ціцца (да чаго); захапі́цца (чым); уцягну́цца (у што);
пристрасти́ться к учёбе заахво́ціцца (захапі́цца) вучо́бай, прыахво́ціцца да вучо́бы;
пристрасти́ться к во́дке уцягну́цца ў гарэ́лку.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уцягну́цца, -ягну́ся, -я́гнешся, -я́гнецца; -ягні́ся; зак., у што.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прасунуцца ў вузкую адтуліну.
Нітка ўцягнулася ў іголку.
2. Прыняць удзел у чым-н., уключыцца ў што-н.
У. ў размову.
3. перан. Асвоіцца з чым-н., прывыкнуць, прызвычаіцца, прыахвоціцца да чаго-н.
У. ў работу.
У. ў гарэлку.
|| незак. уця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)